Кіберзлачыннасць і каронавірус: папярэджанне ад праэкта CyberEast

  • Дата: 31/03/20
  • Падзяліцца:

Праэкт CyberEast, заснаваны ЕС, папярэдзіў аб кібер-пагрозах падчас пандэміі COVID-19.

У час, калі мы ўсе спадзяемся больш чым заўсёды на камп’ютэрныя сістэмы, мабільныя прылады і Інтэрнэт для працы, камунікацыі, набыцця тавараў, для таго, каб падзяліцца ці атрымаць інфармацыю і іншымі спосабамі кампенсаваць уплыў сацыяльнага дыстанцыравання, не дзіўна, што зламыснікі карыстаюцца нашай уразлівасцю для дасягнення сваіх мэтаў.

Напрыклад:

  • Фішынгавыя кампаніі і распаўсюджванне шкодных праграм праз вэб-сайты, якія толькі выглядаюць як сапраўдныя, а таксама праз дакументы, якія змяшчаюць інфармацыю і парады наконт COVID-19 і выкарыстоўваюцца для таго, каб інфіцыраваць камп’ютэры і атрымаць доступ да канфідэнцыйных дадзеных карыстальніка.
  • Праграмы-вымагальнікі, якія блакуюць доступ да медыцынскіх, навуковых і іншых ўстаноў аховы здароўя, дзе грамадзяне маюць магчымасць прайсці тэст на COVID-19, ці дзе распрацоўваюцца вакцыны, з мэтай вымагання выкупу.
  • Атакі на крытычна важныя аб’екты і міжнародныя арганізацыі, такія як Сусветная арганізація аховы здароўя.
  • Праграмы-вымагальнікі, арыентаваныя на мабільныя тэлефоны тых, хто карыстаецца прыкладаннямі, якія абяцаюць даць дакладную інфармацыю пра COVID-19, з мэтай атрымаць аплату.
  • Злачынцы, якія атрымліваюць доступ да сістэм кампаній ці іншых арганізацый, дзе супрацоўнікі працуюць з дому.  
  • Схемы махлярства, якія прапаноўваюць набыць такія тавары як маскі, санітайзеры для рук, а таксама падробленыя лекі, якія па словах злачынцаў павінны захаваць ад SARS-CoV-2 ці вылячыць ад яго.
  • Ілжывыя звесткі і фэйкавыя навіны распаўсюджваюцца тролямі і фэйкавымі медыа-акаўнтамі каб стварыць паніку, выклікаць сацыяльную нестабільнасць і недавер да урадаў ці да мераў, прынятых органамі аховы здароўя.

Прэс-рэліз заклікаў усіх быць яшчэ больш асцярожнымі, а таксама узмацніць меры бяспекі, спасылаючыся на інфармацію, дадзеную Еўрапалам, якая ўключае  інструкцыю па тым, як зрабіць са свайго дома крэпасць кібербяспекі (інфармацыя даступная на розных мовах) і парады і рэкамендацыі для бяспечнай працы з дому, а таксама парады па кібербяспецы для тых, хто працуе з дому, якімі падзялілася Агентства ЕС па кібербяспецы (ENISA). Пандэмія СOVID-19 – Рэкамендацыі для праваахоўных органаў, складзеныя Інтэрполам, будуць карыснымі для спецыялістаў па крымінальным правасуддзі.

«Органы крымінальнай юстыцыі павінны сканцэнтраваць намаганні, каб выяўляць, расследаваць, інкрымінаваць і прыцягваць да адказнасці за злачынствы, азначаныя вышэй, а ў прыватнасці за ўжыванне праблемы пандэміі  COVID-19 для сваіх крымінальных мэтаў,» – заявіў Савет Еўропы (СЕ), які займаецца праектам CyberEast.

Дзякуючы Будапешцкай канвенцыі, праграма для эфектыўнага супрацоўніцтва, а таксама  неабходныя гарантыі саблюдзення права даступны для 65 краін. У выніку выканання праграм умацавання патэнцыялу ў галіне кібербяспекі многія краіны цяпер маюць магчымасць вясці дзейнасць у гэтым напрамку.

«Зразумела таксама, што неабходны дадатковыя рашэнні каб пераадолець крызісы у будучыні», – дадае СЕ. Неабходна працягваць ўмацаванне патэнцыялу органаў крымінальнага правасуддзя. Другі дадатковы пратакол Будапешцкай канвенцыі, які абмяркоўваецца ў дадзены момант, будзе маць вялікае значэнне для дазвалення імгненнага супрацоўніцтва ў надзвычайных сітуаціях.

«Савет Еўропы  – як і многія іншыя арганізацыівырашыў прымяніць выключныя меры каб абмежаваць распаўсюджванне віруса і паменшыць рызыкі заражэння супрацоўнікаў і экспертаў.  Мерапрыемствы па кіберзлачыннасці, якія прадугледжвалі фізічныя сустрэчы і міжнародныя падарожжы, былі адкладзеныя. Аднак мы не можам дазволіць, каб нашыя намаганні ў галіне кіберзлачыннасці спыніліся. Супрацоўнікі Сакраарыяту камітэта Канвенцыі па кіберзлачынасці ў Страсбургу і Офіса Праграмы па кіберзлачынству (C-PROC) ў Будапешце пряцягваюць працаваць удалённа і праз відэа-канференцыі каб падтрымліваць партнёраў і пряцягваць прыкладаць намаганні ў барацьбе з кіберзлачыннасцю».

Мэта праэкту CyberEast, які з’яўляецца часткай ініцыятывы EU4Digital, – пераняць заканадаўчыя і палітычныя рамкі, якія забяспечаць выкананне Будапешцкай канвенцыі па кіберзлачыннасці, а таксама інструменты для ўмацавання патэнцыялу праваахоўных і судзебных органаў, палепшыць і павысіць эфектыўнасць міжінстытуцыянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва, павысіць давер ў галіне крымінальнага правасуддзя, кіберзлачыннасці і электронных доказаў, у тым ліку паміж пастаўшчыкамі паслуг і прваахоўнымі органамі.

Прэс-реліз

Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партрёраў

Навіны

Паглядзець усё