Форум па пытаннях лічбавых навыкаў – рэгіструйцеся зараз, каб прыняць удзел

  • Дата: 27/10/21 па 29/10/21
  • Падзяліцца:

З 27 па 29 кастрычніка праект EU4Digital арганізуе буйнае мерапрыемства, прысвечанае лічбавым навыкам. «Форум па пытаннях лічбавых навыкаў» праводзіцца, каб сабраць разам прадстаўнікоў шасці Усходніх краін-партнёраў і падзяліцца карысным міжнародным перадавым вопытам, які мае важнае значэнне ў сферы лічбавых навыкаў, павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў і кіравання Нацыянальнымі кааліцыямі па лічбавых навыках і прафесіях.

Першы дзень Форума будзе прысвечаны пастаноўцы дакладных мэт, якія датычацца ажыццяўлення дзяржаўных ініцыятыў у сферы лічбавых навыкаў і кіравання імі, а таксама працэсу стварэння нацыянальных кааліцый і арганізацыі сесіі пытанняў і адказаў, на якой прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў змогуць задаць адкрытыя пытанні, што датычацца значэння і практычнага боку нацыянальных кааліцый. Удзельнікі Форума змогуць пераняць перадавы вопыт распрацоўкі стратэгій у сферы лічбавых навыкаў і каардынацыі нацыянальных кааліцый непасрэдна ад некалькіх каардынатараў нацыянальных кааліцый дзяржаў-членаў ЕС, у тым ліку Аўстрыі, Італіі, Ірландыі і іншых

Другі дзень Форума будзе прысвечаны навыкам працаўнікоў. Размова ў тым ліку пойдзе пра ўплыў пандэміі COVID-19 на патрабаванні да лічбавых навыкаў. Удзельнікі атрымаюць каштоўную інфармацыю пра перадавы вопыт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, а таксама пра практычныя аспекты Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва Усходніх краінах-партнёрах, якую распрацаваў праект EU4Digital. У гэты дзень таксама пройдзе семінар, на якім краіны змогуць прадставіць і абмеркаваць свае ініцыятывы, накіраваныя на барацьбу з наступствамі пандэміі COVID-19.

У апошні дзень Форума адбудзецца віртуальная вучэбная экскурсія ў Ірландыю, падчас якой члены Ірландскай нацыянальнай кааліцыі распавядуць пра свае ініцыятывы ў сферы лічбавых навыкаў, а таксама пра тое, як ствараецца і працуе нацыянальная кааліцыя.Рэгістрацыя на форум адкрытая да 26 кастрычніка і даступная тут.

Падзеі

Паглядзець усё