У той час, калі інтэрнэт і лічбавыя тэхналогіі пераўтвараюць наш свет, Еўропа, прыстасаваная да лічбавай эпохі, з’яўляецца адным з 6 найважнейшых палітычных прыярытэтаў Еўрапейскай камісіі, мэта якіх – забяспечыць людзей тэхналогіямі новага пакалення.
Прыстасаванне Адзінага рынку ЕС да рэалій лічбавай эпохі патрабуе ліквідацыі непатрэбных рэгулятарных бар’ераў і пераходу ад асобных нацыянальных рынкаў да адзінага зводу правілаў у маштабах усяго ЕС.
Гэтыя крокі могуць унесці ўклад у эканамічны рост у памеры 415 мільярдаў еўра ў год , стымулюючы стварэнне працоўных месцаў, канкурэнцыю, інвестыцыі і інавацыі ў ЕС.
Стратэгія Адзінага лічбавага рынку ЕС пабудаваная на трох апірышчах:
- Доступ: паляпшэнне доступу спажыўцоў і прадпрыемстваў да лічбавых тавараў і паслуг па ўсёй Еўропе.
- Навакольнае асяроддзе: стварэнне належных і роўных умоў для росквіту лічбавых сетак і інавацыйных паслуг.
- Эканоміка і грамадства: максімізацыя патэнцыялу росту лічбавай эканомікі.