Аналіз дзяржаўнага рэгулявання, палітыкі і мер бяспекі, што існуюць ва Усходніх краінах-партнёрах, дазволіў нам вызначыць асноўныя праблемы кібербяспекі ў рэгіёне, а менавіта:
- Недахоп кваліфікаваных кадраў і рэсурсаў у кіберсферы;
- Недастатковае мэтавае і сістэматычнае фінансаванне;
- Адсутнасць ці застарэласць дзяржаўных кіберстратэгій, неадпаведнасць іх Дырэктыве ЕС па бяспецы сетак і інфармацыйных сістэм (Дырэктыве NIS);
- Застарэлае дзяржаўнае заканадаўства, якое не адпавядае дзейнаму заканадаўству ЕС і стандартам кібербяспекі;
- Не праводзіцца рэгулярная ацэнка кіберрызык на дзяржаўным узроўні;
- Адсутнасць дзяржаўных планаў дзеянняў у пазаштатных сітуацыях;
- Агульнадзяржаўныя спісы крытычна важнай інфармацыйнай інфраструктуры (КІІ) адсутнічаюць ці з’яўляюцца няпоўнымі.
У межах праекта EU4Digital быў вызначаны і падрыхтаваны набор перадавых метадаў працы і рэкамендацый у галіне кібербяспекі для дзяржаўных органаў улады і прадстаўлены ў форме Кіраўніцтва па кібербяспецы. Гэта кіраўніцтва змяшчае рэкамендацыі аб тым, як працягваць узмацняць кібербяспеку, а таксама эфектыўныя метады распрацоўкі, укаранення, ацэнкі і падтрымання мер кібербяспекі. Гэта дапаможа стварыць больш моцную і ўстойлівую кіберпрастору паміж краінамі-партнёрамі і знізіць рызыкі парушэнняў і збояў у сеткавых інфармацыйных сістэмах.
Акрамя таго, падрабязны агляд сітуацыі з кібербяспекай у кожнай Усходняй краіне- партнёры – стану спраў, асноўных праблем і далейшых дзеянняў, прадстаўленых у дакладах па асобных краінах, – зробіць унёсак у праграму «EU4Digital: павышэнне кіберустойлівасці ў краінах Усходняга партнёрства».