Так што EU4Digital робіць для пашырэння электроннага гандлю ў рэгіёне Усходняга партнёрства?

  • Дата: 24/04/20
  • Падзяліцца:

У рамках праграмы EU4Digital некалькі напрамкаў дзейнасці і пілотных праектаў прысвечаны трансгранічнаму супрацоўніцтву. У цэнтры ўвагі – гарманізацыя наступных кампанентаў электроннага гандлю:

  • Трансгранічны электронны гандаль: беспапяровы дакументаабарот паміж гандлёвымі партнёрамі (напрыклад, прадпрыемствамі і ўрадам) з розных краін.
  • Электронная мытня: сістэматычны і аўтаматычны абмен мытнай інфармацыяй (напрыклад, абмен інфармацыяй перад уездам, ацэнка рызыкі, адпаведнасць дадзеных, вынікі мытнага кантролю) паміж лагістычнымі прадпрыемствамі і мытнымі органамі.
  • Лічбавы транспартны калідор: паслугі апрацоўкі дадзеных у фізічных транспартных калідорах для ўсёабдымнага абмену інфармацыяй на кожным этапе перавозкі тавараў паветраным, сухапутным, чыгуначным і марскім транспартам.
  • Электронная камерцыя: продаж тавараў пры дапамозе электронных аперацый, якія ажыццяўляюцца ў камп’ютарных сетках.
  • Усталяванне кантактаў: прыцягненне зацікаўленых бакоў з краін Усходняга партнёрства для ўсталявання кантактаў і абмену інфармацыяй наконт тэндэнцый, дзейнасці і стану спраў у электронным гандлі з партнёрамі з ЕС.

Карткi

Паглядзець усё