
Home / Stay Informed /
Вы падкрэсліваеце, што функцыянальная сумяшчальнасць з’яўляецца прыярытэтнай задачай, але што гэта значыць: што гэта зменіць для мяне як для пацыента?
Date: 22/04/20
Функцыянальная сумяшчальнасць – гэта здольнасць розных сістэм, арганізацый ці краін абменьвацца медыцынскай інфармацыяй і разумна яе выкарыстоўваць. Гэта значыць, што ўдзельнікі павінны правільна разумець і тлумачыць атрыманую інфармацыю, што па сутнасці азначае выкарыстанне аднолькавых стандартаў і працэсаў для аказання электронных медыцынскіх паслуг.
Функцыянальная сумяшчальнасць мае асаблівае значэнне для медыцынскай сферы, так як гэтая галіна неаднародная і комплексная, у яе ўцягнуты разнастайныя дзеячы ад пастаўшчыкоў медыцынскіх паслуг да комплексных груп пацыентаў, якія наведваюць некалькі медыцынскіх устаноў і могуць быць зарэгістраваныя ў іх. Акрамя таго, так як нацыянальныя ўрады часта прэдастаўляюць цэлы шэраг дзяржаўных паслуг, кожная сістэма аховы здароўя часта складаецца са своеасаблівай сумесі прыватных і дзяржаўных паслуг, якія часта не вельмі добра ўзаемазвязаны. Медыцынская ўстанова можа прапаноўваць канкрэтны тып паслуг, і такім чынам яна мае справу з падгрупай пацыентаў і іх інфармацыяй, што патрабуе добра распрацаванай функцыянальнай сумяшчальнасці паміж рознымі установамі, каб абменьвацца агульнай інфармацыяй аб пацыенце. У міжнародным і еўрапейскім медыцынскім супольніцтве існуюць іншыя праблемы, у выніку якіх супрацоўніцтву перашкаджае розніца ў тэрміналогіі, якая выкарыстоўваецца ў галіне электроннай аховы здароўя, і рознае тлумачэнне адных і тых жа паняццяў, што не дазваляе развіваць эфектыўнае трансгранічнае супрацоўніцтва.
Адсутнасць функцыянальнай сумяшчальнасці вядзе да разнастайных праблем, з якімі сутыкаюцца грамадзяне, калі спрабуюць атрымаць доступ да медыцынскіх паслуг у розных установах і краінах. Таму развіццё функцыянальнай сумяшчальнасці дапаможа паправіць здароўе кожнага грамадзяніна ў краінах Усходняга партнёрства. Наша ідэя складаецца ў тым, што праз 10 гадоў, калі пацыенту з краіны А патрэбна неадкладная медыцынская дапамога ў краіне Б, медыцынскія ўстановы будуць мець імгненны доступ да інфармацыі аб індывідуальнай непераноснасці ці алергіі на лекі ў пацыента. Гэта агульная інфармацыя аб стане здароўя мае вельмі важнае значэнне пры прыняцці жыццёва важных рашэнняў, характэрных для медыцынскай сферы.
- Электронная ахова здароўя