Адкрылася рэгістрацыя на канферэнцыю па электроннай інфраструктуры Усходняга партнёрства 2019 года, якая адбудзецца ў сталіцы Арменіі Ерэване 25–26 верасня.
Тэмай сёлетняй канферэнцыі стане «Сувязь з культурай».
Да ўдзелу запрашаюцца палітыкі, менеджары ў сферы даследаванняў, эксперты па сетках, культурнай спадчыне і высокапрадукцыйных вылічэннях для даследаванняў і адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя тэмамі канферэнцыі.
Сярод тэм канферэнцыі — прыкладанні электроннай інфраструктуры, адкрытая і электронная навука, кібербяспека, машыннае навучанне і штучны інтэлект, воблакі або інфраструктура як паслуга, лічбавыя бібліятэкі і выкарыстанне лічбавых тэхналогій у сферы культурнай спадчыны.
Больш падрабязную інфармацыю пра тое, як зарэгістравацца можна знайсці тут.
Канферэнцыя арганізавана праектам EaPConnect (Усходняе партнёрства — сувязі) у рамках яго мэты па аб’яднанні навуковых і адукацыйных супольнасцей у ЕС і яго ўсходніх краінах-партнёрах: Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна.