Каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя сумесна з Усходнімі краінамі-партнёрамі арганізавала віртуальнае мерапрыемства, на якім абмеркавалі меры барацьбы з пандэміяй COVID-19. Яно стала другім у серыі запланаваных на гэты год сумесных мерапрыемстваў.
На мерапрыемстве, якое адбылося 6 мая, сабраліся члены Сеткі электроннай аховы здароўя з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб даведацца пра новыя рашэнні па кіраванні крызісам, выкліканым пандэміяй COVID-19, пра ролю электроннай аховы здароўя ў гэтай барацьбе, а таксама дзеля таго, каб падзяліцца сваім вопытам рэагавання на пандэмію COVID-19.
У пачатку мерапрыемства два дакладчыкі з Еўрапейскай камісіі Міхіл Свертс, спецыяліст па пытаннях палітыкі, электроннай аховы здароўя, дабрабыту і старэння Генеральнага дырэктарата па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CNECT), і Канстанцін Хіпёнен, спецыяліст па пытаннях палітыкі, лічбавай аховы здароўя і па Еўрапейскіх даведачных сетках Генеральнага дырэктарата па ахове здароўя і харчовай бяспецы (DG SANTE), распавялі пра тое, як ствараўся «лічбавы зялёны сертыфікат».
«Лічбавы зялёны сертыфікат» распрацаваны дзеля таго, каб спрасціць бяспечныя перамяшчэнні грамадзян у межах ЕС падчас пандэміі COVID-19. Яго выпускам займаюцца дзяржавы-члены. Сертыфікат змогуць выдаваць, напрыклад, бальніцы, пункты тэставання або ўстановы аховы здароўя. Лічбавая версія сертыфіката будзе даступная на мабільных прыладах, але грамадзяне змогуць запытаць папяровую версію, калі гэта патрэбна. Абедзве версіі будуць мець QR-код з усёй важнай інфармацыяй, а таксама лічбавую пячатку, што будзе пацвярджаць сапраўднасць дакумента. У Еўрапейскай камісіі тлумачаць, што «лічбавы зялёны сертыфікат» спросціць свабоднае перамяшчэнне для тых, хто
- быў прывіты ад COVID-19,
- мае адмоўны вынік тэсту на COVID-19 або
- вылечыўся ад COVID-19.
Далей Еўрапейская камісія зоймецца стварэннем лічбавай інфраструктуры, якая аблегчыць працэс распазнавання «лічбавага зялёнага сертыфіката». Плануецца, што да канца 2021 года сертыфікаты будуць паўнавартасна працаваць ва ўсіх дзяржавах-членах ЕС.
У другой частцы мерапрыемства прадстаўнікі напрамку электроннай аховы здароўя EU4Digital выступілі з прэзентацыяй пра тое, як у ЕС спраўляюцца з пандэміяй COVID-19 і арганізуюць прышчэпкавую кампанію і якую ролю ў гэтым усім грае электронная ахова здароўя. У чэрвені мінулага года ў межах барацьбы з пандэміяй COVID-19 Еўрапейская камісія прадставіла стратэгію вакцынацыі ЕС, накіраваную на паскарэнне распрацоўкі вакцын ад COVID-19, іх вырабу і выкарыстання. Чатыры вакцыны супраць COVID-19 атрымалі дазвол на выкарыстанне ў ЕС. Згодна з мэтай Еўрапейскай камісіі да лета 2021 года па меншай меры 70 % дарослага насельніцтва павінна атрымаць прышчэпку. Каб гэтага дасягнуць, важна дзейсна і эфектыўна правесці прышчэпкавыя кампаніі. Сетцы лічбавай аховы здароўя былі прадстаўленыя некалькі прыкладаў таго, як еўрапейскія краіны адольваюць цяжкасці правядзення прышчэпкавых кампаній. Напрыклад, у некаторых краінах ЕС былі створаныя электронныя платформы для кіравання працэсам масавай вакцынацыі, а ў іншых краінах дзеля гэтага былі распрацаваныя дадаткі/ сістэмы рэгістрацыі.
У заключнай частцы мерапрыемства прадстаўнікоў шасці Усходніх краін-партнёраў запрасілі распавесці пра свае методыкі кіравання крызісам, выкліканым пандэміяй COVID-19, і пра арганізацыю прышчэпкавай кампаніі.
Прадстаўнікі Украіны распавялі пра распрацоўку паспяховых рашэнняў у сферы электроннай аховы здароўя, і ў тым ліку пра электроннае пасведчанне аб нараджэнні «еМалятко», заснаванае на тэхналогіі электроннай медыцынскай карты (ЭМК), электронныя медыцынскія карты імунізацыі (ЭМК імунізацыі), даклады па захваральнасці на COVID-19 для дзяржаўных медыцынскіх цэнтраў, заснаваных на ЭМК (даклад для ДМЦ па захваральнасці на COVID-19), і пра электронную інтэграваную сістэму назірання за захваральнасцю (EIDSS).
Прадстаўнікі Грузіі таксама паведамілі пра свае поспехі ў распрацоўцы комплекснай сістэмы імунізацыі, якая дазваляе назіраць за працэсам імунізацыі ў краіне. Падчас пандэміі сістэма была дапрацаваная і стала выкарыстоўвацца для кіравання крызісам, выкліканым пандэміяй COVID-19, і ў тым ліку працэсам вакцынацыі і выяўлення COVID-19.
Прадстаўнікі Рэспублікі Малдова распавялі пра свае дасягненні ў разнастайных абласцях, ад электронных інструментаў для барацьбы з наступствамі пандэміі COVID-19 да пасведчання аб вакцынацыі і інфармацыйных сістэм для кіравання запасамі вакцыны і многіх іншых.
Даведацца больш
- Тэхнічныя спецыфікацыі «лічбавых зялёных сертыфікатаў» былі зацверджаныя 21 красавіка 2021 года. З імі можна азнаёміцца тут https://ec.europa.eu/health/ehealth/covid-19_en.
- Ужо ў студзені-красавіку Сетка электроннай аховы здароўя зацвердзіла наступныя распрацаваныя раней рэкамендацыі для дасягнення функцыянальнай сумяшчальнасці «лічбавых зялёных сертыфікатаў»:
- Аркамя таго, санітарна-эпідэміялагічны камітэт зацвердзіў рэкамендацыі для сертыфікатаў аб праходжанні тэста:
Сетка электроннай аховы здароўя, Еўрапейская камісія і асобныя еўрапейскія спецыялісты актыўна ўдзельнічаюць у працы групы экспертаў СААЗ па распрацоўцы разумных пасведчанняў аб вакцынацыі.