На сустрэчы сеткі EU4Digital па электроннай ахове здароўя абмеркавалі пандэмію COVID-19 і абмен дадзенымі статыстыкі захворванняў, а таксама перадавы вопыт барацьбы з пандэміяй.
Падчас анлайн-сустрэчы, якая прайшла 3 чэрвеня, прадстаўнік Еўрапейскай камісіі распавёў аб бягучых мерапрыемствах па зборы дадзеных наконт COVID-19 з засяроджваннем асаблівай увагі на разнастайных метадах збору і тыпах дадзеных, якія выкарыстоўваюцца для запаўнення статыстычнай табліцы па COVID-19 на сайце ECML COVID-19. Краіны Усходняга партнёрства былі запрошаны да абмену рашэннямі па барацьбе з крызісам, а некаторыя краіны прадэманстравалі эпідэміялагічныя табліцы для адсочвання колькасці інфіцыраваных.
Грузія прадэманстравала цэнтралізаваную сістэму маніторынгу COVID-19, якая аднаўляецца двойчы ў дзень, а таксама іншыя рашэнні, такія як адсочванне кантактаў праз мабільнае прыкладанне (нават калі прыкладаннем не скарысталася такая колькасць чалавек, як чакалася) і высокаэфектыўныя і інавацыйныя практыкі па спалучэнню магчымасцей платформы электронных рэцэптаў і Пошты Грузіі для дастаўкі медыцынскіх прэпаратаў тым, хто ўваходзіць у групы рызыкі. У прыватнасці, выкарыстанне электронных рэцэптаў пашырылася за межы Тбілісі ў іншыя рэгіёны краіны.
Беларусь засяродзіла ўвагу на важнасці супрацоўніцтва паміж дзяржаўным і прыватным сектарам у барацьбе з крызісам і падзялілася сваім вопытам выкарыстання такіх ужо існуючых сродкаў, як тэлемедыцына і электронныя рэцэпты, а таксама прадэманстравала сваю версію эпідэміялагічнай табліцы, якая знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.
Украіна распрацавала дадатковыя функцыі для сваёй ужо існуючай сістэмы электронных медыцынскіх картак для паведамлення аб выпадках інфіцыравання COVID-19, а таксама эпідэміялагічную анлайн-табліцу для статыстычнага агляду захворванняў. Гэты высокаэфектыўны падыход быў заснаваны на хуткім развіцці існуючай і працуючай Нацыянальнай платформы для ўзаемадзеяння ў галіне электроннай аховы здароўя.
Тым часам Азербайджан распрацаваў спецыяльную праграму для маніторынгу распаўсюджвання COVID-19, сумяшчальную з сістэмай кіравання дзяржаўнымі медыцынскімі паслугамі і бальніцамі, якая можа выкарыстоўвацца бальніцамі для вызначэння ступені крытычнасці стану пацыента. Табліца для адсочвання статыстыкі па пандэміі даступна для дзяржаўнай групы па крызісным кіраванні. Укараненне дадзенага модулю прайшло вельмі хутка дзякуючы уласнаму патэнцыялу ў ІТ.
У Малдове эпідэміялагічныя дадзеныя збіраюцца з некалькіх крыніц і ўносяцца ў агульнадаступную табліцу па COVID-19, якая наглядна дэманструе інфармацыю адносна распаўсюджвання COVID-19 па гарадах і рэгіёнах, а таксама з улікам такіх паказальнікаў, як узрост, пол і г.д. Яна заснавана на падрабязных дадзеных аб месцах з вышэйшай рызыкай, а грамадзяне заклікаюцца да прыняцця ўзважаных рашэнняў аб тым, выязджаць у месцы, дзе рызыка вышэйшая, ці не. Колькасць наведванняў старонкі была вельмі вялікая (прыкладна 1 600 000 унікальных карыстальнікаў з сакавіка).
У Арменіі таксама назіралася распрацоўка разнастайных прыкладанняў у адказ на праблему пандэміі COVID.
Аб’яднаўшы ЕК і краіны Усходняга партнёрства, каманда EU4Digital па лічбавай ахове здароўя стварыла магчымасць для абмену інфармацыяй і ўключэння дадзеных краін Усходняга партнёрства ў табліцу ЕК.
У выніку абмеркаванняў удзельнікі сустрэчы зрабілі вынік, што табліцы для адсочвання эпідэміялагічных дадзеных на дзяржаўным і асабліва на рэгіянальным узроўні даюць грамадзянам магчымасць лепш ацэньваць рызыкі, звязаныя з падарожжамі, і прымаць адпаведныя рашэнні па меры таго, як абмежаванні, усталяваныя ўрадамі, паступова здымаюцца.
Даведацца больш
Сустрэча сеткі па электроннай ахове здароўя
Статыстычная табліца ЕС па COVID-19
Статыстычная табліца па COVID-19: карта распаўсюджвання выпадкаў захворвання
Статыстычная табліца па COVID-19: карта частаты ўзнікнення захворванняў