29 чэрвеня каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізавала віртуальнае мерапрыемства дзеля таго, каб паведаміць аб тым, як у ЕС працуюць над дасягненнем функцыянальнай сумяшчальнасці сістэм электроннай аховы здароўя. Гэта было ўжо трэцяе віртуальнае мерапрыемства з серыі запланаваных на гэты год мерапрыемстваў для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя. На ім сабраліся члены Сеткі электроннай аховы здароўя з шасці Усходніх краін-партнёраў.
У першай частцы мерапрыемства запрошаны спікер з Еўрапейскай камісіі д-р Рэза Разаві, куратар праграмы даследаванняў аддзела палітыкі ЕС, прадставіў запісанае паведамленне Чэры Томпсана, намесніка кіраўніка аддзела па электроннай ахове здароўя, дабрабыце і старэнні Генеральнага дырэктарата па камунікацыйных сетках, кантэнце і тэхналогіях (DG CNECT), які распавёў пра новыя праграмы і ініцыятывы ЕС, накіраваныя на падтрымку лічбавай аховы здароўя, сярод каторых:
- Агляд стратэгіі па даных і звязаных з імі дзеянняў
- Заканадаўчая ініцыятыва па стварэнні Еўрапейскай прасторы медыцынскіх даных
- Дэкларацыя, згодна з якой доступ да базы геномных даных можна будзе атрымаць з-за мяжы
- Еўрапейская ініцыятыва па развіцці візуалізацыі рака
- Прававое рэгуляванне штучнага інтэлекту
Д-р Рэза Разаві растлумачыў, што лічбавая трансфармацыя медыцыны ў ЕС заключаецца ў першую чаргу ў выкарыстанні лічбавых сэрвісаў для медыцынскага абслугоўвання, заснаванага на патрэбах пацыента, што падразумявае спрошчаны доступ да медыцынскіх даных пацыентаў і магчымасць перадаваць медыцынскія даныя і абменьвацца імі для правядзення даследаванняў і паляпшэння якасці медыцынскага абслугоўвання.
У другой частцы мерапрыемства запрошаны спікер Філіпэ Меалья (прадстаўнік аддзела агульных паслуг Міністэрства аховы здароўя (SPMS) распавёў, як Партугалія дамагаецца функцыянальнай сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя. Дакладчык прадставіў Дзяржаўную стратэгію Партугаліі ў адносінах да даных і падкрэсліў важнасць медыцынскіх даных для аказання медыцынскай дапамогі (асноўнае прызначэнне даных), а таксама для даследаванняў, распрацоўкі палітыкі і рэгламентавання (дадатковае прызначэнне даных). У наступнай частцы прэзентацыі членаў Сеткі электроннай аховы здароўя пазнаёмілі з партугальскай функцыянальна сумяшчальнай экасістэмай электроннай аховы здароўя, якая дазваляе карыстацца электроннымі медыцынскімі паслугамі за мяжой. Спікер растлумачыў, як уводзіліся еўрапейскія лічбавыя COVID-сертыфікаты і як яны цяпер ужываюцца ў комплекснай экасістэме, што дазваляе пацыентам атрымліваць доступ да гэтых сертыфікатаў і праглядаць іх. Яшчэ адзін запрошаны спікер Карлас Матэў Лопес (галава аддзела функцыянальнай сумяшчальнасці і тэхналогій фонду «Тэхналогіі, інавацыі і трансфармацыя для сацыяльнага здароўя» (FTSS) распавёў пра апошнія дасягненні Каталоніі ў развіцці функцыянальнай
сумяшчальнасці ў галіне электроннай аховы здароўя. Членам Сеткі электроннай аховы здароўя прадставілі экасістэму лічбавай аховы здароўя Каталоніі, а таксама некалькі распрацовак для дасягнення функцыянальнай сумяшчальнасці, і ў тым ліку інтэраперабельную платформу (IS3), рэпазіторый медыцынскіх выяў паталогій (PAT-SIMDCAT) і сховішча даных аб перамяшчэннях (mConnecta).
У заключнай частцы мерапрыемства прадстаўнікоў шасці Усходніх краін-партнёраў запрасілі падзяліцца навінамі пра апошнія распрацоўкі для дасягнення функцыянальнай сумяшчальнасці ў галіне электроннай аховы здароўя ў іх краінах. Прадстаўнік Беларусі распавёў пра працу над заканадаўчымі, семантычнымі і тэхнічнымі аспектамі функцыянальнай сумяшчальнасці. Напрыклад, ужыванне тэхналогій тэлемедыцыны і ўвядзенне рабочай цэнтралізаванай сістэмы электроннай аховы здароўя будуць рэгулявацца новым заканадаўствам краіны. Прадстаўнік Украіны распавёў пра працу над развіццём паслуг электроннай аховы здароўя (электронных рэцэптаў, электронных медыцынскіх карт, электронных накіраванняў і інш.). Ён таксама паведаміў, што краіна плануе поўнасцю перайсці ад папяровых дакументаў да выкарыстання электронных даных у медыцыне. Прадстаўнік Арменіі паведаміў пра узгоднены з Міністэрствам аховы здароўя план дзеянняў, які накіраваны на развіццё сферы электроннай аховы здароўя і прадугледжвае ўвядзенне электронных рэцэптаў, тэлемедыцыны і інструментаў для аналізу медыцынскіх даных і падрыхтоўкі справаздач.