9 кастрычніка 2020 года EU4Digital правядзе віртуальны вучэбны візіт у рамках праекта электроннай дастаўкі паралельна са штогадовай сустрэчай Кіруючага камітэта. Ён пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі.
Адзін з напрамкаў працы EU4Digital у падтрымку электроннага гандлю – гэта пілотны праект абмену данымі рахункаў-фактур праз канал электроннай дастаўкі. Для прэзентацыі рашэння электроннай дастаўкі больш шырокай аўдыторыі і дэманстрацыі яго практычных уласцівасцей быў арганізаваны віртуальны вучэбны візіт, які адбудзецца 9 кастрычніка (з 13:00 да 16:40 па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Электронная дастаўка служыць для функцыянальна сумяшчальнага, бяспечнага і надзейнага абмену электроннымі данымі і дакументамі паміж дзяржаўнымі адміністрацыйнымі органамі, прадпрыемствамі і грамадзянамі.
Мэтай віртуальнага візіту з’яўляецца азнаямленне з электроннай дастаўкай, а менавіта разуменне яе мэт, каштоўнасцей і пераваг, а таксама таго, як яна працуе.
Падчас мерапрыемства ў удзельнікаў будзе магчымасць віртуальна наведаць краіны і арганізацыі па ўсёй Еўропе, а таксама пазнаёміцца з іх перадавым вопытам. Сярод іх:
- Еўрапейская камісія (Генеральны дырэктарат па інфарматыцы DG DIGIT), якая займаецца структурным элементам электроннай дастаўкі
- Праект e-CODEX, які займаецца папулярызацыяй электроннай дастаўкі, а таксама адказвае за яе выкарыстанне ў сферы правасуддзя
- Асацыяцыя OpenPeppol, якая займаецца папулярызацыяй выкарыстання электронных даных у закупачных працэсах. OpenPeppol ужо мае першую кропку доступу ва Украіне, якая з’яўляецца яе членам. Яна таксама з’яўляецца першай кропкай доступу электроннай дастаўкі сярод усходніх краін-партнёраў.
- Нарвежскае агенцтва Урада па фінансавым кіраванні (DFØ) – гэта орган, які рэгулюе дзейнасць Peppol і кіруе лічбавізацыяй паслуг электронных закупак на дзяржаўным узроўні. Нарвегія – гэта адна з краін, дзе электронная дастаўка мацней усяго ўкаранілася на дзяржаўным узроўні.
Апрача таго, удзельнікі атрымаюць магчымасць падзяліцца вопытам і ідэямі, задаць пытанні і абмеркаваць іх з усімі, хто будзе прысутнічаць на мерапрыемстве.
Віртуальны вучэбны візіт у рамках праекта электроннай дастаўкі – гэта мерапрыемства, прызначанае для прадстаўнікоў усходніх краін-партнёраў, якія працуюць у галіне трансгранічнага электроннага гандлю, назіральнікаў і ўдзельнікаў пілотнага праекта электроннай дастаўкі і іншых зацікаўленых бакоў з ЕС і ўсходніх-краін-партнёраў.
Падрабязную праграму мерапрыемства можна знайсці тут.
Мерапрыемствы для наладжвання дзелавых сувязей у галіне электроннага гандлю У рамках дзейнасці EU4Digital у галіне электроннага гандлю запланаваны мерапрыемствы для наладжвання дзелавых сувязей і абмену інфармацыяй наконт існых рашэнняў. Мэтай гэтых мерапрыемстваў з’яўляецца адсочванне і вывучэнне існых рашэнняў і перадавога вопыту па-за межамі ўсходніх краін-партнёраў і ацэнка магчымасцей іх ужывання ў рэгіёне.