Праект EU4Digital правёў семінар па пытаннях распрацоўкі Структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў

  • Дата: 02/10/20
  • Падзяліцца:

25 верасня 2020 года Праект EU4Digital арганізаваў рэгіянальны семінар па пытаннях распрацоўкі Структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў. Мэтай віртуальнага семінара было атрыманне інфармацыі ад прадстаўнікоў усходніх краін-партнёраў аб прывядзенні ў адпаведнасць чатырох пэўных профіляў пасад з фактычнымі патрэбамі  МСП і мікрапрадпрыемстваў у іх краінах, а таксама абмеркаванне наступных крокаў на шляху да распрацоўкі і адаптацыі агульнай структуры лічбавых кампетэнцый.

Семінар складаўся з трох галоўных этапаў: прэзентацыя Структуры кампетэнцый і Профіляў пасад, групавых абмеркаванняў Профіляў пасад для высвятлення дэталей і іх адаптацыі з удзелам мясцовых эскпертаў, а таксама групавой працы, якая заключалася ў імітацыі ўжывання профіляў пасад пры прыёме на працу.

Падчас прэзентацыі Структуры лічбавых кампетэнцый былі апісаны яе асноўныя кампаненты, магчымыя спосабы ўжывання, дадзена вызначэнне і апісаны задачы Мадэлі пасады, а таксама падрабязныя крокі для іх ужывання.

Было распрацавана чатыры Профілі пасад:

  • Пасада, якая датычыцца лічбавай трансфармацыі;
  • Пасада спецыяліста па працы з данымі;
  • Пасада спецыяліста па інфармацыйнай бяспецы;
  • Пасада, якая датычацца навучання ў лічбавай галіне.

Падчас абмеркавання ўдзельнікі падрабязна разгледзелі Профілі пасад і надалі ўвагу іх сумяшчальнасці з мясцовым бізнес-асяроддзем – г.зн. ці трэба дадаць, перафармуляваць ці прыняць некаторыя абавязкі, кампетэнцыі, сумежныя віды дзейнасці, чаканыя вынікі і абавязкі.

Далей удзельнікам было прадстаўлена падрабязнае кіраўніцтва па практычным выкарыстанні Структуры кампетэнцый, а таксама ім было рэкамендавана ўжываць інструменты для складання прафесійнага і псіхалагічнага партрэта, для прыёму на працу, вызначэння службовых патрабаванняў і задач навучання, для складання планаў павышэння кваліфікацыі, а таксама для падрыхтоўкі пэўных рэкамендацый па распрацоўцы Профіляў пасад, якія адпавядаюць мясцовым умовам.

Групавая праца ўяўляла сабой імітацыю працы аддзела кадраў. Удзельнікі былі павінны граць ролі спецыялістаў аддзела кадраў на абраным імі МСП. Перад імі стаяла задача скласці аб’яву аб прыёме на працу з выкарыстаннем мадэлі Профілю пасады. Далей ім неабходна было вызначыць самыя важныя элементы профілю для абранага імі МСП, а таксама любыя недахопы профілю і неабходнасць прывядзення яго ў адпаведнасць з патрабаваннямі.

Праект EU4Digital падтрымлівае распрацоўку Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва ўсходніх краінах-партнёрах, а таксама арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг з мэтай распаўсюджвання вопыту ЕС.

Навіны

Паглядзець усё