Канферэнцыя IT Professionalism-2021

  • Дата: 20/04/21 па 22/04/21
  • Падзяліцца:

Для рашэння наяўных і новых задач у галіне IT-навыкаў сетка IT Professionalism Europe, фонд eSkills Malta Foundation і Ірландская кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных месцах арганізуюць канферэнцыю IT Professionalism-2021, што пройдзе з 20 па 22 красавіка ў фармаце трох анлайн-сесій, кожная з якіх будзе доўжыцца паўдня.

Еўрапейская камісія абвясціла бліжэйшыя гады еўрапейскім «Лічбавым дзесяцігоддзем». Гэта азначае значна паскоранае ўкараненне новых тэхналогій з адначасовым павелічэннем рэзерву IT-спецыялістаў у рэгіёне ў адпаведнасці з адной з мэт ЕС, якая заключаецца ў тым, каб колькасць працаўладкаваных IT-спецыялістаў дасягнула 20 мільёнаў да 2030 года.

Канферэнцыя закране тэмы палітычных ініцыятыў, развіцця тэхналогій і перспектыў для маладых IT-спецыялістаў і дазволіць сабраць разам меркаванні спецыялістаў з Еўропы і другіх кантынентаў дзеля таго, каб вызначыць неабходныя крокі, якія дапамогуць дасягнуць новых мэт, пастаўленых ЕС. Кожны дзень канферэнцыі будзе прысвечаны асобнай тэме:

20 красавіка – «Праблема прафесіяналізму ў Еўропе і па-за яе межамі» 

21 красавіка – «Прафесійнае майстэрства ў сферы IT на практыцы» 

22 красавіка – «Як стаць IT-спецыялістам» 

Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю і рэгістрацыя

Падзеі

Паглядзець усё