Сустрэча Працоўнай групы незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі з зацікаўленымі бакамі УП

  • Дата: 21/04/21 па 21/04/21
  • Падзяліцца:

Анлайн-сустрэча зацікаўленых бакоў Усходняга партнёрства (УП), якая адбудзецца 21 красавіка, праводзіцца дзеля таго, каб прадставіць поспехі і вынікі зробленай працы, накіраванай на стварэнне незалежных нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) ва Усходніх краінах-партнёрах і гарманізацыю лічбавага асяроддзя, уключаючы інфраструктуру шырокапалоснай сувязі.

На сустрэчы будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як інстытуцыянальная незалежнасць, паўнамоцтвы і пэўныя абавязкі НРО поруч з механізмамі маніторынгу і ацэнкі развітасці шырокапалоснай сувязі, каб стварыць умовы для распрацоўкі ўстойлівай і перспектыўнай інфраструктуры, спрыяючы росту інвестыцый і канкурэнцыі на нацыянальных рынках Усходніх краін-партнёраў.

Удзельнікам будзе прадстаўленая праца, выкананая праектам EU4Digital у цесным супрацоўніцтве з Сеткай рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg), і праграма далейшых дзеянняў, накіраваных на выкананне вышэйзгаданых задач.

Мерапрыемства арганізавана Працоўнай групай незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі EaPeReg пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.

Спасылка для рэгістрацыі

Падзеі

Паглядзець усё