Падчас барацьбы з каронавірусам лічбавыя тэхналогіі іграюць беспрэцэдэнтную ролю ў падтрыманні паўсядзённага жыцця і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці, а таксама ў аднаўленні прамысловасці і бізнесу. Пандэмія каронавіруса становіцца пераломным момантам для лічбавізацыіi – пачаткам новай эры – паскараючы развіццё лічбавых тэхналогій: што раней было «прыемна мець» можа цяпер стаць чымсьці, што «неабходна мець». Для працвітання і для таго, каб заставацца жыццяздольнымі ў сярэднятэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве, прадпрыемствам і арганізацыям цяпер, як ніколі, важна пераасэнсаваць лічбавую трансфармацыю, каб заставацца канкурэнтаздольнымі ў «новай нармальнасці».
У дадзеным кантэксце новы даклад ЕІБ «Хто падрыхтаваны да новай лічбавай эры? Сведчанне на аснове інвестыцыйнага агляду» разглядае стан лічбавізацыі ў ЕС і ЗША з унікальнага пункту погляду бізнесу. Даклад паказвае на аснове агляду на ўзроўні кампаній, што прадпрыемствы ЕС у большасці галін адстаюць ад ЗША. Даклад таксама акрэслівае асноўныя праблемы, якія узнікаюць, калі дзела даходзіць да прымянення лічбавых тэхналогій і інвестыцый у іх. У прыватнасцідаклад робіць акцэнт на тым, як доступ да кіравання, кваліфікаванай рабочай сілы і нарматыўна-прававога рэгулявання ўплывае на лічбавізацыю кампаній Еўропы і ЗША.
«Калі еўрапейскае палітычнае кіраўніцтва жадае, каб еўрапейскія кампаніі павысілі свой узровень лічбавізацыі, яны павінны пераадолець структурныя перашкоды на шляху інвестыцый у лічбавізацыю, » – заявіла галоўны эканаміст ЕІБ Дэбара Рэвальтэлла. «Палітычнае кіраўніцтва павінна распрацаваць меры для паскарэння лічбавізацыі. Гэта ўключае больш удасканаленыя навыкі кіравання, якія дапамогуць палепшыць навыкі працаўнікоў праз падрыхтоўку і спрашчэнне фінансавання інвестыцый у нематэрыяльныя актывы і лічбавыя тэхналогіі. Бягучы эканамічны крызіс, выкліканы Covid-19, можа стаць магчымасцю для засяроджвання ўвагі на гэтых ініцыятывах.»
ЕС адстае ад ЗША ў лічбавізацыі
Індэкс лічбавізацыі ЕІБ, прадстаўлены ў дакладзе і заснаваны на дадзеных і ўспрыманні на ўзроўні кампаній, паказвае, што ЕС адстае ад ЗША. Толькі чатыры краіны апярэджваюць ЗША ў галіне лічбавізацыі: Данія, Нідэрланды, Чэхія і Фінляндыя.
У сярэднім еўрапейскія кампаніі радзей чым у ЗША з’яўляюцца поўнасцю лічбавымі і інвестуюць у лічбавыя тэхналогіі і прымяняюць іх. Розніца паміж ЗША і ЕС асабліва вялікая ў галіне будаўніцтва, дзе доля лічбавых кампаній складае 40% у ЕС і 61% у ЗША. Розніца ў тэмпах укаранення лічбавых тэхналогій паміж кампаніямі ЕС і ЗША складае 13 працэнтных пунктаў у сектары паслуг і ў інфраструктуры. У вытворчым сектары толькі 66% кампаній у ЕС прымянілі хаця б адну з лічбавых тэхналогій у параўнанні з 78% у ЗША.
Лічбавыя кампаніі дэманструюць лепшыя вынікі
Даклад таксама прыводзіць доказы, што лічбавыя кампаніі маюць лепшыя вынікі працы. Лічбавыя кампаніі дэманструюць вышэйшую прадукцыйнасць у параўнанні з нелічбавымі, маюць лепшыя методыкі кіравання, яны больш схільныя да інавацый, хутчэй пашыраюцца і ствараюць працоўныя месцы з лепшай зарплатай, а таксама лягчэй пераадольваюць глабальныя крызісы.
Памер таксама мае значэнне для лічбавізацыі: вялікія кампаніі хутчэй праходзяць лічбавізацыю як у ЕС, так і ў ЗША. Гэты ўплыў памеру найбольш выяўлены паміж прамысловых прадпрыемстваў. Толькі 30% кампаній з ЕС з менш чым дзесяццю супрацоўнікамі выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналогіі, тады як гэтая доля вырастае да 79% у кампаніях з больш чым 250 супрацоўнікамі. Галоўная перашкода, характэрная для Еўропы, – гэта неспрыяльнае размеркаванне па памерах кампаній.
Шмат малых і асабліва старых кампаній ў ЕС лічаць рэгуляванне рынка рабочай сілы, прадпрымальніцкай дзейнасці і недастатковае знешняе фінансаванне галоўнымі перашкодамі для інвестыцый, што можа ў далейшым затрымаць прымяненне лічбавых тэхналогій.
Чытаць даклад і аналіз па краінах:
ці
Чытаць рэзюмэ даклада анлайн:
https://www.eib.org/en/about/economic-research/surveys-data/eibis-digitalisation-report