EU4Digital правядзе аналіз рынку ў галіне лічбавых інавацый і скейлап-ініцыятыў у краінах Усходняга партнёрства

  • Дата: 23/04/20
  • Падзяліцца:

Еўрапейскі саюз падтрымлівае пашырэнне Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у краінах Усходняга партнёрства, у адпаведнасці з Палітыкай Усходняга партнёрства пасля 2020 года,   дапамагаючы лічбавым стартапам і МСП пашырыць доступ да фінансавання, павялічыць прысутнасць на рынках ЕС і ўзмацніць сувязі з інавацыйнымі экасістэмамі ЕС.

Каб гэтага дасягнуць, Фонд EU4Digital запусціў кампанію «Аналіз рынку ў галіне лічбавых інавацый і скейлап-ініцыятыў (даследаванне DISC) у краінах Усходняга партнёрства». У рамках даследавання будзе праведзены аналіз інвестыцыйнага асяроддзя для лічбавых і высокатэхналагічных інавацыйных стартапаў у краінах Усходняга партнёрства.

Кампанія была натхнёна Ініцыятывай у галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) у цэнтральным, усходнім і паўднёва-усходнім еўрапейскіх рэгіёнах, якая імкнецца пераадолець інвестыцыйны разрыў у лічбавых інавацыях і падтрымлівае развіццё лічбавых стартапаў у рэгіёне.

На аснове гэтага падыходу Еўрапейская камісія імкнецца змераць патрэбнасці і магчымасці для прымянення падобнай ініцыятывы ў краінах Усходняга партнёрства. Аналіз рынку дапаможа Еўрапейскай камісіі зразумець інвестыцыйны разрыў і паслужыць асновай для стварэння ініцыятывы, падобнай да DISC, у краінах Усходняга партнёрства.

Даследаванне DISC ініцыятывы EU4Digital у краінах Усходняга партнёрства засяродзіць асаблівую ўвагу на наступных напрамках дзейнасці:

  • вызначэнне існуючых незанятых рыначных ніш.
  • правядзенне агляду галоўных прыватных фондаў венчурных інвестыцый.
  • правядзенне агляду галоўных праграм інвестыцый у дзяржаўны сектар.
  • правядзенне агляду галоўных рыначных дадзеных аб існуючых інвестыцыйных правалах на рынку.
  • прапанова рэкамендацый па пашырэнню доступу да фінансавання для лічбавых і высокатэхналагічных стартапаў.
  • прапанова рэкамендацый па рацыянальнаму выкарыстанню фінансавых інструментаў для падтрымкі росту і развіцця лічбавых і высокатэхналагічных стартапаў у рэгіёне.

Даследаванне DISC у краінах Усходняга партнёрства будзе праведзена на аснове аналізу існуючых крыніц інфармацыі і дадзеных палявых даследаванняў, сабраных падчас апытанняў ключавых груп зацікаўленых бакоў рынку, і будзе зацверджана  падчас абмеркавання ў кожнай краіне. Даследаванне павінна завяршыцца летам 2020 года.

Дадатковая інфармацыя: Запуск даследавання DISC

Навіны

Паглядзець усё