Пілотнае мерапрыемства EU4Digital па абмене данымі экспартных дэкларацый паміж Беларуссю і Літвой стартавала 10 мая 2021 года.
Міждзяржаўны абмен абмежаванымі і поўнымі наборамі даных экспартных дэкларацый адпрацоўваецца паміж пагранічнымі пунктамі пропуску Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва). Кампаніі прымаюць удзел у пілотных мерапрыемствах на добраахвотнай аснове, згаджаючыся на перадачу сваіх даных.
Даныя кампаній выкарыстоўваюцца для аўтаматычнага абмену мытнай інфармацыяй паміж пагранічнымі мытнымі службамі ў рэальным часе пры дапамозе рашэння SEED (Сістэматычнага абмену электроннымі данымі). Функцыя пошуку ідэнтычных даных будзе выкарыстоўвацца там, дзе гэта магчыма, для вызначэння патэнцыяльна небяспечных грузаў у выпадку выяўлення неадпаведнасцей у ключавых элементах даных.
Пробны абмен данымі дазволіць распрацаваць разнастайныя меры для спрашчэння гандлю:
- Трансгранічны абмен мытнай інфармацыяй у рэальным часе дапаможа скараціць затрымкі ў міжнародных гандлёвых плынях паміж дзвюма краінамі, што ў сваю чаргу забяспечыць своечасовую дастаўку тавараў.
- Паскораная апрацоўка дакументаў і па магчымасці асобныя калідоры спросцяць мытныя фармальнасці і перасячэнне межаў, што дазволіць скараціць час, неабходны для гэтых працэдур.
- Хутчэйшая ацэнка рызык, звязаных з грузавым транспартам, без ажыццяўлення фізічнай праверкі там, дзе гэта магчыма. У перспектыве абмен поўнымі наборамі даных экспартных дэкларацый дазволіць знізіць рызыкі сур’ёзнага мытнага махлярства, у тым ліку кантрабанды. Акрамя таго, гэта будзе сведчыць пра надзейнасць удзельніка пілотнага праекта, таму што абмен поўным наборам даных экспартных дэкларацый пацвярджае, што транспартаваны груз уяўляе менш рызыкі.
Чакаецца, што іспыт сцэнарыяў працягнецца два тыдні.
Абмен данымі аб парожніх грузавых аўтамабілях ужо быў паспяхова выпрабаваны ў снежні. Мытныя камітэты Беларусі і Літвы пацвердзілі, што адпрацоўка сцэнарыя даказала, што рашэнне SEED з’яўляецца карысным для абмену данымі аб парожніх грузавых транспартных сродках, у прыватнасці дазваляючы аўтаматычна правяраць, што грузавы аўтамабіль, задэклараваны як парожні ў мытным пункце адпраўлення, таксама задэклараваны як парожні ў суседнім мытным пункце. Мытныя камітэты дзвюх краін спадзяюцца ўкараніць гэтае рашэнне ў паўсядзённую практыку.
Пілотны праект EU4Digital eCustoms разглядацца ў якасці зыходнага пункта, следам за якім будуць падрыхтаваныя рэкамендацыі аб тым, якія прававыя, тэхнічныя і арганізацыйныя карэктывы неабходна ўнесці для поўнага ўкаранення рашэння.