18 мая праект EU4Digital правядзе сеткавае мерапрыемства у галіне інавацый у сферы ІКТ. Тэма віртуальнага пасяджэння – «Інавацыйныя экасістэмы ў сферы ІКТ для стартапаў і скейлапаў: спрыянне развіццю экспертных супольнасцей і павышэнне іх уцягнутасці ў распрацоўку і ажыццяўленне палітыкі».
Мерапрыемства праводзіцца дзеля таго, каб паглыбіць веды пра пабудову экасістэм для стартапаў і лічбавых МСП, а таксама каб абмеркаваць магчымасці развіцця сумесных супольнасцей спецыялістаў лічбавай галіны ва Усходніх краінах-партнёрах. Яно накіраванае на ўдзельнікаў з Усходніх краін-партнёраў, што прадстаўляюць асацыяцыі і сеткі сферы ІКТ, міністэрствы і органы, якія каардынуюць развіццё інавацыйных экасістэм, і на іншых дзеячаў дадзенай галіны.
Сеткавае мерапрыемства будзе складацца з двух пасяджэнняў, якія звернуць увагу на ролю супольнасцей у стымуляванні інавацыйных экасістэм і на экспертныя супольнасці, што займаюцца развіццём лічбавага рынку. Мерапрыемства пачнецца з праграмнай прамовы, у якой будзе прадстаўленае кіраўніцтва па развіцці прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ і роля дзеячаў экасістэмы, а таксама спосабы іх падтрымкі і пашырэння іх паўнамоцтваў у краінах УП. Далей перадавыя арганізацыі, што выступаюць у якасці вузлавых кропак для будаўнікоў нацыянальных экасістэм і для супольнасцей МСП лічбавай галіны ў ЕС, прадставяць сваю вартасную прапанову і распавядуць пра перавагі супрацоўніцтва, а таксама пра іншыя магчымасці для Усходніх краін-партнёраў.
У мерапрыемстве прымуць удзел наступныя ключавыя арганізацыі-партнёры з ЕС:
- Еўрапейская рэгіянальная сетка стартапаў (SERN).
- Еўрапейскі альянс МСП лічбавай галіны.
- Федэральная асацыяцыя МСП сферы ІКТ Германіі (BITMi).
Кіраўнік напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital Ганна Побаль возьме на сябе ролю мадэратара сустрэчы, якая будзе будавацца вакол прэзентацый і сесій пытанняў і адказаў. З дакладамі выступяць:
- К’яра Фрэнчыа, член праўлення SERN;
- Себасцьяна Тафалеці, генеральны сакратар Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны;
- Аніка Лінк, старшы менеджар па палітыцы Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны;
- Юстына Біеліаўскайтэ, кіраўнік праектаў Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны;
- Ліза Эрэнтраўт, кіраўнік праектнай групы BITMi.
Падрабязную праграму мерапрыемства можна знайсці тут.
Каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве або задаць пытанні, просім вас звяртацца да кіраўніка напрамку інавацый у сферы ІКТ Ганны Побаль (anna.pobol@gmail.com).
Патэнцыяльныя ўдзельнікі могуць зарэгістравацца тут да 17 мая.