Кіраўніцтва EU4Digital для пабудовы і стымулявання развіцця прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах

  • Дата: 13/05/21
  • Падзяліцца:

EU4Digital распрацаваў базу для пабудовы і стымулявання развіцця прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ у шасці Усходніх краінах-партнёрах, падрыхтаваўшы кіраўніцтва, якое змяшчае ацэнку сучаснага стану спраў у кожнай краіне, а таксама індывідуальныя рэкамендацыі па развіцці экасістэм.

Што такое прадпрымальніцкая экасістэма?

Прадпрымальніцкую экасістэму можна вызначыць як саюз дзяржаўных і прыватных суб’ектаў у маштабах дзяржавы ці свету, які аб’ядноўвае іх намаганні і тым самым спрыяе стварэнню новых кампаній і дапамагае ім дасягнуць поспеху, прапаноўваючы ім доступ да ведаў, капіталу, рынку і рэсурсаў. Такім чынам кампаніі гатовыя ўкладаць свае даходы ў гэтую экасістэму, у выніку чаго ствараецца эканамічнае багацце і паскараецца развіццё галін народнай гаспадаркі. Прадпрымальніцкія экасістэмы ў сферы ІКТ займаюцца галоўным чынам інавацыямі, распрацоўкай новых бізнес-мадэлей, прадуктаў і паслуг, а таксама стварэннем канкурэнтных і эфектыўных рынкаў і паляпшэннем якасці абслугоўвання кліентаў.

Змест кіраўніцтва

Кіраўніцтва змяшчае ацэнку працы зацікаўленых бакоў прадпрымальніцкай экасістэмы ў сферы ІКТ, такіх як выкладчыкі, інвестары, каардынатары і спецыялісты па наладжванні сувязей. Яно таксама ўключае супастаўляльны аналіз Усходніх краін-партнёраў і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Нарэшце, кіраўніцтва змяшчае аналіз і рэкамендацыі для кожнай краіны, і ў тым ліку практычныя дзеянні, прыкладныя часавыя рамкі, бюджэт і неабходныя для іх выканання кампетэнцыі.

Падчас падрыхтоўкі гэтага кіраўніцтва спецыялісты распрацавалі і ўжылі індывідуальную метадалогію для ацэнкі сталасці экасістэм і эфектыўнасці зацікаўленых бакоў. Крытэрыямі ацэнкі росту паслужылі некалькі элементаў: доступ да фінансавання, ведаў, рынку і рэсурсаў (сродкаў). Кіраўніцтва было распрацаванае на аснове інфармацыі, сабранай з розных адкрытых крыніц, і дзякуючы правядзенню шматлікіх серый інтэрв’ю і кансультацый з зацікаўленымі бакамі сеткі ІКТ-інавацый ва Усходніх краінах-партнёрах, а таксама са спецыялістамі, выкладчыкамі, інвестарамі і многімі іншымі.

Забеспячэнне доступу да фінансавання

Устойлівы рост колькасці стартапаў у значнай ступені залежыць ад даступнасці фінансавання для падтрымкі дзеячаў экасістэмы – мясцовых зацікаўленых бакоў і стартапаў. Што датычыцца інвестыцыйнага патэнцыялу ва Усходніх краінах-партнёрах, то папярэдняе даследаванне EU4Digital «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) ва Усходніх краінах-партнёрах» пацвердзіла нястачу фінансавання для тэхналагічных стартапаў. Каб запоўніць гэты дэфіцыт, у кіраўніцтве па развіцці прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ даюцца рэкамендацыі для нарошчвання інвестыцыйнага патэнцыялу.

Адным з інструментаў для выканання гэтых рэкамендацый будзе рэгіянальны венчурны фонд EaP DISC Capital, праект якога быў распрацаваны экспертамі каманды EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ. Фонд будзе забяспечваць тэхналагічным стартапам з шасці Усходніх краінах-партнёраў доступ да капіталу і ведаў на ўсіх стадыях іх развіцця.

На дадзеным этапе EU4Digital дапаможа Еўрапейскай камісіі выбраць міжнародную фінансавую арганізацыю, каб пачаць правядзенне тэндара на стварэнне фонду. Чакаецца, што EaP DISC Capital пачне працу ў бліжэйшыя гады.

Меркаванні зацікаўленых бакоў наконт ажыццяўлення плана

Падчас мерапрыемстваў, арганізаваных EU4Digital у лютым 2021 года, на якіх былі прадстаўленыя вынікі аналізу прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ і рэкамендацыі для кожнай з краін, зацікаўленыя бакі з Усходніх краін-партнёраў адзначылі, што важна развіваць у наватараў і выкладчыкаў прадпрымальніцкі вобраза мыслення. Дзеля гэтага зацікаўленыя бакі вызначылі некалькі важных элементаў, неабходных для паскоранага развіцця прадпрымальніцкіх экасістэм. Да іх адносіцца развіццё адукацыйных магчымасцей праз правядзенне навукова-даследчых мерапрыемстваў і перайманне перадавога вопыту іншых краін дзякуючы сумесным праграмам. Яны таксама адзначылі, што вельмі важна захоўваць празрыстасць інвестыцый і дзеянняў па выкананні рэкамендацый і што ўрад павінен выконваць ролю сувязнога звяна і пашыраць паўнамоцтвы найлепшых будаўнікоў экасістэмы.

Далейшыя дзеянні

EU4Digital імкнецца дапамагчы краінам-партнёрам стымуляваць развіццё прадпрымальніцкіх экасістэм у сферы ІКТ. Таму ў далейшым праект EU4Digital будзе садзейнічаць наладжванню і развіццю дыялогу з мясцовымі ўрадамі, Дэлегацыямі ЕС і іншымі дзяржаўнымі суб’ектамі, уцягнутымі ў развіццё мясцовых экасістэм. Галоўная мэта будзе заключацца ў пошуку спосабаў выканання рэкамендацый на дзяржаўным узроўні з улікам патэнцыяльных уласнікаў кампаній і спонсараў.

Дапаможнік можна спампаваць у Бібліятэцы EU4Digital па спасылцы.

EU4Digital будзе падтрымліваць высокатэхналагічныя стартапы праз распрацоўку праекта венчурнага фонду EaP DISC Capital і Дапаможніка па умацаванні патэнцыялу прадпрымальніцкай экасістэмы ў галіне ІКТ

EU4Digital ажыццяўляе аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў ва Усходніх краінах-партнёрах

Навіны

Паглядзець усё