Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу было прадстаўлена каардынатарам з краін Усходняга партнёрства і дэлегацыям з ЕС

  • Дата: 01/07/20
  • Падзяліцца:

Уводнае пасяджэнне для абмеркавання Рэгіянальнага пагаднення аб роўмінгу (РПР) прайшло 25 чэрвеня 2020 года. У ім прынялі ўдзел каардынатары ініцыятывы па гарманізацыі лічбавага рынку (HDM) з краін Усходняга партнёрства, прадстаўнікі краін з дэлегацый ЕС, а таксама члены Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg).

Падчас пасяджэння дэлегацыям з ЕС і каардынатарам ініцыятывы HDM былі прадстаўлены абставіны і план мерапрыемстваў на шляху падпісання РПР, а таксама праект РПР. Мэтай прэзентацыі было інфармаванне каардынатараў ініцыятывы HDM наконт распрацовак вакол РПР, каб яны маглі паспрыяць працэсу ўзгаднення ў кожнай краіне на палітычным узроўні, калі гэта будзе неабходна.

Канчатковая версія РПР будзе накіравана на зацвярджэнне падчас Сустрэчы групы экспертаў па гарманізацыі лічбавых рынкаў УП (HDM Panel), якая адбудзецца ў кастрычніку 2020 года. Падпісанне РПР павінна адбыцца падчас чацвёртай сустрэчы міністраў краін УП па пытаннях лічбавай эканомікі ў пачатку снежня 2020 года. Рэгіянальнае пагадненне аб роўмінгу дапаможа істотна знізіць цэны на паслугі роўмінгу для карыстальнікаў мабільнай сувязі ў шасці краінах Усходняга партнёрства. 

Навіны

Паглядзець усё