З 14 па 15 снежня ЕС арганізуе рэгіянальны семінар на тэму «Размеркаванне спектра ў кантэксце 5G» для нацыянальных рэгулятыўных органаў і адпаведных міністэрстваў з шасці Усходніх краін-партнёраў.
Мэта анлайн-семінара, арганізаванага Інструментам тэхнічнага садзейнічання і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай камісіі TAIEX – прадставіць новаўвядзенні ў нарматыўнай базе ЕС, якія датычацца кіравання спектрам, і распавесці пра іх хуткае ўкараненне ў дзяржавах-членах ЕС.
Спецыялісты TAIEX з Італіі, Германіі, Аўстрыі, Партугаліі, Літвы і Чэхіі падзеляцца вопытам сваіх краін у справе размеркавання радыёчастотнага спектра і правядзення аўкцыёнаў частот для сетак 5G.