Базавы даклад ЕС аб электроннай камерцыі – важны этап на шляху спрашчэння трансгранічнага электроннага гандлю паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства
Дата: 15/07/20
У чэрвені 2020 года каманда фонду EU4Digitalпа электроннай камерцыі дасягнула вельмі важнай вяхі, падрыхтаваўшы базавы даклад аб трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЕС, які змяшчае крытэры ацэнкі стану спраў у галіне электроннай камерцыі ва ўсходніх краінах-партнёрах. Пазней на аснове гэтай ацэнкі будуць складзены рэкамендацыі па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС.
Што ўяўляе сабой базавы даклад ЕС аб электроннай камерцыі?
Базавы даклад апісвае сучаснае становішча трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЕС, дэманструючы функцыянаванне электроннай камерцыі ў ЕС у трох асяроддзях: прававым, нарматыўным і ў экасістэме электроннай камерцыі. Даклад дае адказ на пытанне аб тым, як электронная камерцыя ўжываецца на працы ў ЕС, што вядзе да наступнага этапу, які датычыцца гарманізацыі электроннай камерцыі паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства.
Канчатковая версія базавага дакладу ЕС з’яўляецца вельмі важным этапам, таму што забяспечвае:
Структураваны агляд перадавога вопыту і норм ЕС для аналізу стану спраў у галіне электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства;
Базу для аналізу разрываў і рэкамендацый па гарманізацыі трансгранічнай электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама з ЕС.
Як экспертныя веды выкарыстоўваюцца для фарміравання зыходнай базы
Даклад быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве са старшымі экспертамі ЕС, якія прэдаставілі інфармацыю, заснаваную на іх глыбокім вопыце:
удзелу ў падрыхтоўцы і праверцы заканадаўчых дакументаў ЕС у галіне электроннай камерцыі;
удзелу ў такіх міжнародных арганізацыях, якія маюць дачыненне да электроннай камерцыі, як Сусветны паштовы саюз (СПС) і асацыяцыі па электроннай камерцыі;
практычнага разумення працэсаў электроннай камерцыі ў ЕС і ў краінах Усходняга партнёрства.
Акрамя таго, падчас распрацоўкі базы была атрымана зваротная сувязь ад працоўнай групы па пытаннях электроннай камерцыі. У працоўную групу ўваходзяць прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства.
На што ў першую чаргу звяртаецца ўвага ў зыходнай базе?
Зыходная база ЕС звяртае ўвагу на такія важныя аспекты трансгранічнай гарманізацыі электроннай камерцыі, як:
70 галоўных аспектаў, вызначаных у прававым асяроддзі. Сюды ўваходзяць ахова правоў спажыўца, дастаўка пасылак, ключавыя аспекты абавязацельстваў перад СПС, бяспека сеткавай і інфармацыйнай сістэм, геа-блакіроўка, ахова дадзеных, адказнасць анлайн-пасрэднікаў і іншыя.
40 галоўных аспектаў, вызначаных у нарматыўным асяроддзі. Сюды ўваходзяць аспекты, звязаныя з працай Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі (ЕКС) па такіх напрамках, як якасць паслуг, сумяшчальнасць, удасканаленыя электронныя дадзеныя і папярэдняя дэкларацыя праз лічбавую мытню на ўзроўні асобных тавараў. Да гэтых аспектаў таксама адносіцца сумяшчальнасць паміж нормамі ЕКС і СПС.
45 галоўных аспектаў, вызначаных у асяроддзі экасістэмы. Сюды ўваходзяць трансгранічныя ланцугі паставак, платформы электроннай камерцыі, падаткаабкладанне, плацяжы, лагістыка і ланцуг паставак.
Зыходная база змяшчае ўнікальны падрабязны разгляд па трох асноўных напрамках:
Заканадаўства: заканадаўчы комплекс у галіне электроннай камерцыі аказвае вялікі ўплыў на электронную камерцыю, уступаючы ў сілу ў ліпені 2021 года. Ён змяшчае новыя правілы перамяшчэння камерцыйных прадуктаў праз межы, а таксама вызначае новую працэдуру выплаты пошлін праз Шматмэтавую сістэму імпарту.
Нормы: ключавыя нормы для ажыццяўлення трансгранічнай дастаўкі камерцыйных прадуктаў. Сюды ўваходзяць прыдатнасць і сумяшчальнасць норм ЕКС і СПС. У залежнасці ад электроннай камерцыйнай аперацыі могуць прымяняцца розныя нормы.
Экасістэма электроннай камерцыі: новыя працэсы трансгранічнага ланцугу паставак. Пасля 21 ліпеня 2021 года ў экасістэму электроннай камерцыі будуць уведзены новыя працэсы. Для іх ажыццяўлення неабходны новыя ўплывовыя гульцы, уцягваннем якіх павінны заняцца ЕС і краіны Усходняга партнёрства.
Калі дадзеная дзейнасць пачне прыносіць выгаду Зыходная база ЕС служыць толькі асновай для гэтага даследавання ў галіне электроннай камерцыі. ЕС і краіны Усходняга партнёрства могуць чакаць, што паўнавартасная выгада будзе атрымана пасля таго, як будуць сфарміраваны рэкамендацыі па трансгранічнай гарманізацыі электроннай камерцыі. Каманда EU4Digital плануе гэта ажыццявіць у жніўні 2020 года. Пазней каманда распрацуе пілотнае рашэнне для спрашчэння трансгранічнай электроннай камерцыі. Запланавана, што гэта будзе зроблена ў перыяд з кастрычніка 2020 года па чэрвень 2021 года.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.