Сустрэча сеткі EU4Digital па электроннай ахове здароўя: на парадку дня – рэкамендацыі наконт сумяшчальнасці, платформа для трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя і план ініцыятыў ЕС

  • Дата: 14/07/20
  • Падзяліцца:

У верасні каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе анлайн-сустрэчу сеткі па электроннай ахове здароўя, якая аб’яднае членаў сеткі з шасці краін Усходняга партнёрства для абмену ключавымі вынікамі дзейнасці ў галіне электроннай аховы здароўя.

Падчас першай часткі мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя падзеліцца асноўнымі рэкамендацыямі, якія ўвойдуць у канчатковую версію агульных рэкамендацый і норм па гарманізацыі і сумяшчальнасці ў галіне электроннай аховы здароўя. Мэта – прапанаваць працуючыя спосабы дасягнення трансгранічнай сумяшчальнасці ў галіне электроннай аховы здароўя ў рэгіёне.

Другая частка мерапрыемства будзе прысвечана трансгранічнай платформе для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя. Плануецца, што платформа стане новым асяроддзем для супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй паміж зацікаўленымі бакамі сеткі па электроннай ахове здароўя. Падчас сустрэчы каманда EU4Digital правядзе інструктаж аб тым, як абменьвацца кантэнтам на платформе, а таксама дасць іншую важную інфармацыю для ўпаўнаважаных прадстаўнікоў.

Трэцяя частка мерапрыемства будзе прысвечана ўцягнутасці краін Усходняга партнёрства ў праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС, а менавіта ў Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA).  Каманда EU4Digital прадставіць рэкамендацыі і план па ўцягванні краін у ініцыятывы партнёрства EIP on AHA, а таксама вынікі праведзеных раней аналізаў.

Падзеі

Паглядзець усё