Трэнінг па ментарскіх праграмах для жанчын у галіне ІКТ і інавацый Праекта EU4Digital
Дата:
20/08/20
20 жніўня 2020 года Праект EU4Digital арганізаваў віртуальны трэнінг паментарскіх праграмах для жанчын у галіне ІКТ і інавацый.
Падчас трэнінгу дырэктар праграмы «Women Go Tech» Дыяна Чэсанітэ падзялілася думкамі аб тым, каб зрабіць працоўныя месцы, мерапрыемствы і ініцыятывы ў галіне высокіх тэхналогій больш інклюзіўнымі для жанчын, што дазволіла б прыцягнуць больш жанчын у дадзеную галіну.
Адно з найбольш папулярных рашэнняў для ўзняцця інтарэсу жанчын да галіны высокіх тэхналогій – гэта азнаямленне іх з ментарскімі праграмамі, так як яны даюць дэтальнае апісанне галіны, парады наконт кар’еры, а таксама план дапамогі для паступовай і паспяховай інтэграцыі жанчын у тэхналагічна ёмісты рабочы працэс.
Трэнінг уключаў прэзентацыю перадавога вопыту ментарства для жанчын, а таксама семінар, які даў магчымасць краінам падзяліцца ідэямі таго, як прыцягваць больш жанчын у галіну высокіх тэхналогій, а таксама ва ўжо існуючыя ініцыятывы. Адбыліся групавыя абмеркаванні наступных тэм:
Падтрымка ранняга развіцця інтарэсу да дакладных навук;
Пазбаўленне ад імпліцытных стэрэатыпаў, якія ўплываюць на рашэнні аб прыняцці на працу жанчын у галіне высокіх тэхналогій;
Імкненне зрабіць працоўнае асяроддзе ў галіне высокіх тэхналогій больш інклюзіўным для жанчын;
Стварэнне магчымасцей кар’ернага росту для жанчын;
Вызначэнне ролевых мадэлей і ментараў для жанчын у галіне высокіх тэхналогій;
Ліквідацыя разрыву ў заработнай плаце паміж мужчынамі і жанчынамі ў галіне высокіх тэхналогій.
Больш за 15 экспертаў з краін Усходняга партнёрства прынялі ўдзел у групавых абмеркаваннях падчас семінара і падзяліліся думкамі наконт існуючых перашкод і задач, з якімі павінны справіцца жанчыны для таго, каб быць уцягнутымі ў галіну высокіх тэхналогій, а таксама наконт існуючых ініцыятыў для таго, каб павялічыць долю жанчын на тэхнічна ёмістых працоўных месцах, ужываючы прынцыпы, акрэсленыя падчас семінара.
Удзельнікі адзначылі, што некаторыя прымхі, якія датычацца жанчын, працуючых у галінах, звязаных з дакладнымі навукамі, існуюць і зараз, так сама, як і гендарны разрыў паміж мужчынамі і жанчынамі, працуючымі ў галінах, звязаных з высокімі тэхналогіямі, у іх краінах. Тым не менш, ужо існуе некалькі ініцыятыў і практык, якія дзейнічаюць з мэтай павелічэння ўцягнутасці жанчын у галіну высокіх тэхналогій, як, напрыклад, ментарскія праграмы і рэкламныя кампаніі ў галіне дакладных навук, накіраваныя на дзеўчын і жанчын. Існуе таксама некалькі суполак, якія аб’ядноўваюць жанчын, што працуюць у галіне высокіх тэхналогій, якія дапамагаюць ім выступаць у якасці ролевых мадэлей для іншых жанчын, якія могуць быць зацікаўлены ў пабудове кар’еры ў дадзенай галіне.
Праект EU4Digital спрыяе развіццю лічбавых навыкаў і інавацый у галіне ІКТ праз арганізацыю разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, а таксама дзякуючы падтрымцы стварэння ментарскіх праграм для жанчын. Women Go Tech: https://www.womengotech.lt/
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.