«Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў»: EU4Digital публікуе ацэнку вынікаў павышэння ўстойлівасці да кіберпагроз ва Усходніх краінах-партнёрах
Дата: 15/12/20
У апошнія гады краіны Усходняга партнёрства, як і многія іншыя дзяржавы свету, з’яўляюцца мішэням для кібератак і становяцца ахвярамі іншых інцыдэнтаў інфармацыйнай бяспекі. Нядаўна апублікаванае EU4Digital «Кіраўніцтва па кібербяспецы для Усходніх краін-партнёраў» даследуе галоўныя перашкоды і недахопы, якія неабходна пераадолець і ліквідаваць, а таксама вызначае асноўныя задачы і рэкамендацыі для павышэння ўстойлівасці да кіберпагроз у кожнай з краін-партнёраў.
Інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (ІКТ) сталі галоўным фактарам росту на еўрапейскіх рынках. З аднаго боку, адкрыццё доступу да даных і паслуг паміж дзяржаўнымі органамі ў межах краіны і на міжнародным узроўні павышае эфектыўнасць супрацоўніцтва і садзейнічае свабоднаму ажыццяўленню дзелавых аперацый і перамяшчэнню грамадзян, але, з іншага боку, патрабуе належнай абароны ўсіх даных і сістэм. Такім чынам, забеспячэнне бяспекі інфармацыйных сістэм стала галоўнай задачай. Так як кіберпагрозы становяцца ўсё больш дасканалымі і здольныя знішчыць даныя, важна засцерагчы ад гэтай небяспекі сеткавыя і інфармацыйныя сістэмы, каб падтрымаць анлайн-эканоміку і гарантаваць эканамічны дабрабыт. Каб кіберасяроддзе заставалася адкрытым і устойлівым, стала яшчэ больш важным абараніць цэласнасць і забяспечыць бяспеку дзяржаў і іх грамадзян перад тварам шкоднай кіберактыўнасці.
Лічбавізацыя гэта не выбар, а неабходнасць для прадпрыемстваў і эканомік. Для больш эфектыўнага выкарыстання цудоўных магчымасцей, што даюць лічбавыя тэхналогіі, якія не ведаюць межаў, усе дзяржавы павінны аднолькава разумець меры і стандарты, якія датычацца забеспячэння бяспекі ў дадзеных сферах. Для развіцця кіберустойлівасці яны павінны працаваць адразу на некалькіх франтах. Гэта значыць, што неабходна распрацаваць і ўвесці пэўныя законы ў галіне бяспекі сеткавай інфармацыі, падрыхтаваць арганізацыйна-прававую базу для развіцця бізнесу ў кіберпрасторы, увесці адпаведныя меры кібербяспекі, разумець рызыкі, якія нясуць кіберпагрозы, і змагацца з кібератакамі. Так як трансгранічнае супрацоўніцтва і свабодны рух паслуг паміж краінамі з кожным днём становяцца ўсё больш важнымі, вялікае значэнне таксама мае ўключэнне Усходніх краін-партнёраў у гэты пераход і іх суправаджэнне.
ПраектEU4Digital правёў аналіз падрыхтаванасці і здольнасці да забеспячэння бяспекі кіберпрасторы ў рэгіёне, а таксама распрацаваў ідэі па іх паляпшэнні. Аналіз змяшчае апісанне таго, як ажыццяўляецца палітыка і ўводзяцца адпаведныя меры ў сферы кібербяспекі ва Усходніх краінах-партнёрах. Была зроблена дадатковая спроба падрыхтаваць даклад аб існых недахопах і слабых месцах дзяржаўнага рэгулявання, палітыкі і мер бяспекі ва Усходніх краінах-партнёрах і вызначыць узровень развіцця асобных рашэнняў у сферы кібербяспекі ў кожнай краіне. Апрача таго, набор удалых прыёмаў працы і рэкамендацый у сферы кібербяспекі, пераданы органам дзяржаўнай улады Усходніх краін-партнёраў, дапаможа зрабіць кіберпрастору паміж краінамі-партнёрамі больш моцнай і ўстойлівай да кібератак і знізіць рызыкі парушэнняў і збояў.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.