МСЭ і EaPeReg аб’ядноўваюць намаганні, каб узмацніць уплыў ІКТ на ўстойлівае развіццё
Дата: 20/05/20
Міжнародны саюз электрасувязі(МСЭ) і Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні для стварэння базы для супрацоўніцтва на высокім узроўні ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) паміж дзвюма арганізацыямі.
МСЭ – гэта спецыялізаваная ўстанова Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ці ІКТ. EaPeReg – гэта незалежная платформа Нацыянальных рэгулятыўных органаў для сетак і паслуг электроннай камунікацыі у краінах Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Малдове і Украіне).
МСЭ і EaPeReg займаюцца рашэннем такіх агульных задач, як стварэнне спрыяльнага асяроддзя для развіцця тэлекамунікацый/ІКТ, садзейнічанне інвестыцыям і інавацыям у галіне інфраструктуры і паслуг ІКТ.
Мэтай Мемарандума з’яўляецца стварэнне ўніверсальнай сеткі для супрацоўніцтва на высокім узроўні ў галіне ІКТ, а таксама ўмоў для развіцця гэтага супрацоўніцтва пры дапамозе:
абмену дакладамі, інструкцыямі, перадавым вопытам рэгуляцыі і адпаведнымі тэматычнымі даследаваннямі;
удзелу у адпаведных сустрэчах, сярод каторых Глабальны сімпозіум для рэгулятыўных органаў (ГСР), Форумы па рэгіянальнай рэгуляцыі, Рэгіянальныя эканамічныя дыялогі, даследчыя і фокус-групы МСЭ, тэматычныя семінары і сустрэчы рабочых груп экспертаў;
ажыццяўлення сумеснай дзейнасці, напрыклад, арганізацыі тэматычных сустрэч, семінараў па нарошчванню патэнцыялу, а таксама абмену ведамі.
Лічбавая трансфармацыя і Мэты ўстойлівага развіцця
Пагадненне таксама будзе спрыяць укараненню Рэгіянальных ініцыятыў МСЭ для Еўропы і СНД, каб стымуляваць ажыццяўленне спрыяльнай палітыкі і нарматыўна-прававога рэгулявання, якія вядуць да ўстойлівага развіцця тэлекамунікацый/ІКТ.
Абмен вопытам і нарошчванне нацыянальнага патэнцыялу, заснаваныя на міжнародным вопыце, таксама могуць спрыяць лічбавай трансфармацыі, якая патрэбна для хутчэйшага дасягнення Мэт устойлівага развіцця ААН.
Сумесная міжгаліновая рэгуляцыя – гэта лепшы і самы хуткі спосаб эфектыўнага правядзення лічбавай трансфармацыі і забеспячэння мэтанакіраванага ўзаемадзеяння і стварэння інклюзіўных лічбавых рынкаў.
Ініцыятыва EU4Digital Еўрапейскага саюза працуе разам з EaPeReg, падтрымліваючы намаганні ў стварэнні агульнай роўмінгавай прасторы сярод краін Усходняга партнёрства да канца 2020 года, каб узмацніць незалежнасць Нацыянальных рэгулятыўных органаў і распрацаваць каардынаваныя стратэгіі для размеркавання частот.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.