25 чэрвеня прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)у Арменіі пры падтрымцы і фінансаванні Еўрапейскага саюза ў рамках ініцыятывы EU4Business арганізуе вэбінар па лічбавай трансфармацыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Лічбавая трансфармацыя МСП – гэта працэс, у выніку якога арганізацыі ці кампаніі рэарганізуюць свае стратэгіі і метады працы, каб пры дапамозе лічбавізацыі аперацый і эфектыўнага ўкаранення новых тэхналогій атрымаць большую выгаду.
Гэтая тэма набывае ключавое значэнне падчас крызісу, выказанага пандэміяй COVID19, які яшчэ больш яскрава выявіў неадкладную патрэбу ў актывізацыі працэсу лічбавай трансфармацыі бізнесу.
Мерапрыемства ставіць перад сабой наступныя мэты:
прадстаўленне галоўных пераваг лічбавай трансфармацыі для прыватнага сектара,
павышэнне інфармаванасці наконт лічбавай трансфармацыі МСП, яе асноўных працэсах і аб тым, якую карысць яна прыносіць МСП,
прадстаўленне Праграмы лічбавай трансфармацыі ў Арменіі: галоўныя мерапрыемствы і вынікі ўсебаковага комплекснага даследавання,
пачынанне дыялогу з ключавымі зацікаўленымі бакамі аб магчымасцях распрацоўкі дадзенай тэмы ў Арменіі і за яе межамі.
Вэбінар правядзе эксперт па інавацыях высокага ўзроўню і будаўнік прадпрымальніцкіх экасістэм, член Акселератара Еўрапейскага савета па інавацыях пры Еўрапейскай камісіі Хесус Лазана і мясцовы эксперт па інавацыях і прадпрымальніцтву Арусяк Худавердзян.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы. Працоўная мова мерапрыемства – англійская.
Дата правядзення: 25 чэрвеня, час: 17:00 (па ерэванскім часе, GMT+4)
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.