

Галоўная / Будзьце ў курсе / Гісторыі поспеху
Падтрымка лічбавых інавацый: як еўрапейскія экасістэмы ІКТ могуць даць новы стымул краінам рэгіёна Усходняга суседства
Дата: 24/06/20
У апошнія месяцы каманда па інавацыях у галіне ІКТ фонду EU4Digital сканцэнтравала свае намаганні на распаўсюджванні агульнай заканадаўчай базы, заснаванай на нормах і перадавым вопыце ЕС, ў краінах рэгіёна Усходняга партнёрства, каб спрыяць інавацыям у галіне ІКТ.
У працэсе працы ў гэтым напрамку фондам EU4Digital былі вызначаны найбольш значныя прабелы паміж ЕС і рэгіёнам Усходняга суседства, а таксама былі распрацаваны рэкамендацыі адносна дзяржаўнай палітыкі і комплексы мерапрыемстваў па укараненні дадзеных рэкамендацый у кожнай з краін-партнёраў у адпаведнасці з наступнымі канкрэтнымі напрамкамі палітыкі, абранымі кожнай краінай:
- кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый (Арменія)
- новыя арганізацыйныя формы для падтрымкі інавацый у галіне ІКТ (Азербайджан)
- доступ да фінансавання МСП у галіне лічбавых інавацый (Грузія, Украіна)
- інавацыйныя экасістэмы ІКТ для стартапаў і скейлапаў (Малдова)
- лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных сферах народнай гаспадаркі) (Беларусь)
Рэкамендацыі па палітыцы і комплексы мерапрыемстваў заснаваны на аналізе вопыту ЕС у кожным напрамку палітыкі.
Дадзены артыкул змяшчае агляд перадавога вопыту ЕС у сферы новых арганізацыйных форм для падтрымкі інавацый у галіне ІКТ, якая была абрана ў якасці прыярытэтнага напрамку палітыкі ў Азербайджане, аднак мае асаблівае значэнне і для ўсяго рэгіёна.
Экасістэмы для лічбавых інавацый фарміруюцца людзьмі, стартапамі і кампаніямі і рознымі тыпамі арганізацый, якія ўзаемадзейнічаюць як сістэма для стварэння і падтрымкі інавацый. Мэтай такой экасістэмы з’яўляецца забеспячэнне высокага ўзроўню прадукцыйнасці інавацыйных кампаній праз прэдастаўленне пэўных неабходных паслуг. Пераход да новых арганізацыйных формаў з’яўляецца лагічным крокам на шляху развіцця такіх экасістэм.
Палітыка развіцця інавацыйных экасістэм абапіраецца на разуменне, што асноўнымі крыніцамі прадукцыйнасці экасістэм служаць якасць сувязей (нэтворкінг),якасць дзеячаў экасістэмы (кампетэнцыі і навыкі) і якасць інстытутаў (якасць рэгуляцыі і базавых умоў для інавацый у краіне).
Апрача класічных тэхнапаркаў, бізнес-інкубатараў і навукова-тэхнічных офісаў існуе шмат іншых арганізацыйных формаў, якія могуць падтрымаць лічбавыя інавацыі. Калі яны добра прадстаўлены ў ЕС, то ў краінах рэгіёна Усходняга суседства іх зусім няшмат. Наступныя ключавыя тыпы новых арганізацыйных формаў, якія больш падыходзяць для аказання неабходных паслуг у інавацыйных экасістэмах, ажыццяўляюць дзейнасць у ЕС па падтрымцы інавацый у галіне ІКТ:
- інавацыйныя кластары
- акселератары
- цэнтры кампетэнцый
- цэнтры лічбавых інавацый
- праекты, заснаваныя на партнёрстве паміж прыватным і дзяржаўным сектарам («аб’яднаныя» праекты са шматлікімі зацікаўленымі бакамі).
Інавацыйныя кластары
Згодна з галіновай кластарнай палітыкай Еўрапейскай камісіі, кластары – гэта формы эканамічнага ўзаемадзеяння паміж спецыялізаванымі прадпрыемствамі – часта МСП – і іншымі адпаведнымі падтрымліваючымі гульцамі, у тым ліку і інвестарамі, універсітэтамі і навукова-даследчымі цэнтрамі.
Інавацыйныя кластары звычайна вызначаюцца як «групы фірм, адпаведных эканамічных гульцоў і інстытутаў, якія знаходзяцца побач адзін з адным і якія дасягнулі дастатковага ўзроўню, каб развіваць спецыялізаваныя кампетэнцыі, паслугі, крыніцы, пастаўкі і навыкі».
Сучасная кластарная палітыка імкнецца стварыць спрыяльную бізнес-экасістэму для інавацый і прадпрымальніцтва, дзе могуць з’явіцца новыя лідары і падтрымаць развіццё новых галіновых гаспадарчых сувязей і новых галін гаспадарчай дзейнасці. Каб гэтага дасягнуць, сучасная кластарная палітыка прытрымліваецца сістэматычнага падыходу, які аб’ядноўвае разнастайныя палітычныя меры, праграмы і інструменты. Яна не толькі падтрымлівае мерапрыемствы па ўсталяванні кантактаў і стварэнне кластарных арганізацый, якія кіруюць сеткамі кантактаў і аказваюць паслугі падтрымкі для МСП, але і распрацоўку разумных спецыялізаваных стратэгій з улікам галіновых, геаграфічных і палітычных мадэлей.
Кластарныя ініцыятывы – гэта сумесныя намаганні па падтрымцы канкурэнтаздольнасці кластара. Яны складаюцца з практычнай дзейнасці, якая датычыцца здольнасці гэтых кластараў да самаарганізацыі і актыўнага фарміравання будучыні кластара. Звычайна яны прытрымліваюцца прынцыпу ўзыходзячага аналізу, укараняюцца праз конкурсны працэс і часта кіруюцца такімі спецыялізаванымі пасрэднікамі МСП, як кластарныя арганізацыі, якія выступаюць у якасці юрыдычных асоб, што падтрымліваюць узмацненне супрацоўніцтва, усталяванне сувязей і навучанне ў інавацыйных кластарах праз забеспячэнне спецыялізаваных і індывідуалізаваных паслуг падтрымкі бізнесу для стымуляцыі інавацыйнай дзейнасці, асабліва на МСП.
Кластарныя арганізацыі граюць ключавую ролю ў дапамозе ўраду з вызначэннем канкурэнтных пераваг і адпаведных інавацыйных магчымасцей пэўнага рэгіёна для распрацоўкі яго разумнай спецыялізаванай стратэгіі, за якой паследуюць сумесныя праграмы і ўзгадненне праграм інвестыцый. Разумная спецыялізацыя была ўключана ў Палітыку згуртавання ЕС на 2014-2020 гг. у якасці «папярэдняй умовы для атрымання падтрымкі ад Еўрапейскага структурнага і інвестыцыйнага фонду». Усе краіны-члены і рэгіёны ЕС павінны былі распрацаваць Дзяржаўныя і рэгіянальныя стратэгіі даследаванняў і інавацый для разумнай спецыялізацыі.
Дзякуючы моцы сетак у развіцці кластараў, існуе шмат праектаў і ініцыятыў, якія звязваюць кластары адзін з адным. Напрыклад, Еўрапейская платформа кластарнага супрацоўніцтва (ECCP) ці Еўрапейская кластарная абсерваторыя.
Правілы аказання дзяржаўнай дапамогі і падтрымкі кластараў ЕС
У адпаведнасці з папраўкамі ў правілы аказання дзяржаўнай дапамогі ЕС адносна мер дапамогі краінам-членам у правядзенні даследаванняў, распрацовак і інавацый у 2014 годзе, дзяржаўная дапамога кластарам зараз падпадае пад Агульны рэгламент аб блочным выключэнні (GBER). Прававая база забяспечвае ясныя ўказанні для краін-членаў для складання ўласных рэгламентаў фінансавай падтрымкі кластараў. «Рамачная праграма дзяржаўнай падтрымкі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці» ЕС вызначае інавацыйныя кластары як «структуры ці арганізаваныя групы незалежных бакоў (напрыклад, інавацыйных стартапаў, малых, сярэдніх і буйных прадпрыемстваў, а таксама арганізацый, якія займаюцца распаўсюджваннем ведаў і даследаванняў, некамерцыйных арганізацый і іншых зацікаўленых эканамічных суб’ектаў), створаныя для стымуляцыі інавацыйнай дзейнасці праз падтрымку абмену абсталяваннем, ведамі, вопытам і праз унясенне ўкладу ў эфектыўную перадачу ведаў, усталяванне кантактаў, распаўсюджванне інфармацыі і супрацоўніцтва паміж прадпрымальнікамі і іншымі арганізацыямі кластара». Згодна з новай рамачнай праграмай, дзяржаўная дапамога інавацыйным кластарам можа быць выдзелена, калі яна “будзе накіравана на вырашэнне праблем рыначнай неэфектыўнасці, звязаных з каардынацыяй гэтых праблем, што перашкаджае развіццю кластараў ці абмяжоўвае ўзаемадзеянне і цыркуляцыю ведаў паміж кластарамі. Дзяржаўная дапамога можа паспрыяць вырашэнню гэтай праблемы, па-першае, праз падтрымку інвестыцый у адкрытыя і калектыўныя інфраструктуры для інавацыйных кластараў, і па-другое, праз падтрымку, але не больш чым на працягу 10 гадоў, дзейнасці кластараў для пашырэння супрацоўніцтва, сеткі кантактаў і навучання».
Акселератары
Акселератары – гэта «абмежаваныя па часе групавыя праграмы, якія ўключаюць пачатковыя інвестыцыі, усталяванне сувязей, продаж, ментарскія праграмы, адукацыйныя кампаненты і завяршаюцца публічным кірмашом ідэй ці дэманстрацыйным днём для паскарэння росту». (С’юзан Коэн «Для чаго патрэбны акселератары? Аналіз ад стваральнікаў інкубатараў і бізнес-анёлаў»)
Лічбавыя акселератары
У якасці прыклада лічбавага акселератара можна прывесці Акселератар Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій EIT Digital, які дапамагае скейлапам перайсці «ад венчурнага да вядучага гульца галіны», каб падрыхтаваць новае пакаленне еўрапейскіх гульцоў галіны.
Акселератар EIT Digital дапамагае кампаніям наступным чынам:
- практычнымі парадамі для вызначэння стратэгій выхаду на рынак
- вызначэннем мэтавай групы і сегмента рынку
- рэкламай на міжнародных мерапрыемствах
- выяўленнем патэнцыяльных кліентаў, іх утрыманнем і заключэннем здзелак
- ведамі аб тым, як атрымаць доступ да міжнароднага рынку і падтрымкай «плаўнага зніжэння эканамічнага росту»
- рэкамендацыямі па прыцягненні фінансавання, падрыхтоўцы і сувязях з інвестарамі
Асамблея акселератараўАсамблея акселератараў – гэта сетка, створаная Еўрапейскай камісіяй у інтарэсах галіны, якая аб’ядноўвае акселератары,
прадпрымальнікаў і асоб, якія вызначаюць палітыку, для падтрымкі вэб-стартапаў у Еўропе. Дадзеная арганізацыя спрыяе развіццю вэб-прадпрымальніцтва праз кіраванне анлайн-супольнасцю для абмену ведамі і перадавым вопытам, а таксама дзякуючы збору даследаванняў і фактаў, якія датычацца вэб-стартапаў і арганізацыі мерапрыемстваў і семінараў.
Пілотны праект акселератара Еўрапейскага інавацыйнага савета (ЕІС)
Удасканалены пілотны праект Еўрапейскага інавацыйнага савета (Удасканалены пілотны праект ЕІС) заахвочвае камерцыйныя кампаніі прасоўваць свае самыя інавацыйныя ідэі ў рамках ЕС, якія не могуць знайсці фінансавання на рынку з-за высокай ступені рызыкі. Такія стартапы і МСП, якія знаходзяцца ў краінах-членах ЕС ці ў краінах, на якія распаўсюджваецца дзейнасць Horizon 2020 (сюды ўваходзяць Арменія, Грузія, Малдова і Украіна) могуць атрымаць фінансаванне і падтрымку ад ЕС на ажыццяўленне рэвалюцыйных інавацыйных праектаў з высокім рыначным патэнцыялам.
Пілотны праект акселератара EIC забяспечвае малыя і сярэднія прадпрыемствы наступнай дапамогай:
- грантамі на бізнес-інавацыі
- доляй да 15 мільёнаў еўра на кампанію
- бясплатным бізнес-коўчынгам
Правілы аказання дзяржаўнай дапамогі і падтрымкі кластараў ЕС
Акселератары могуць падпадаць пад рэгуляванне «Рамачнай праграмы дзяржаўнай падтрымкі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці» ЕС у тым выпадку, калі яны ажыццяўляюць «паслугі па падтрымцы інавацый» ці «кансалтынгавыя паслугі ў галіне інавацый».
Цэнтры кампетэнцый
Агульнапрынятага вызначэння цэнтраў кампетэнцый (цэнтраў удасканалення) не існуе. Гэта могуць быць своеасаблівыя «склады ведаў і сукупнасці рэсурсаў для разнастайных сфер бізнесу», якія дзейнічаюць у рамках арганізацыі і могуць дзейнічаць як «асацыяцыі, заснаваныя на інавацыйным супрацоўніцтве паміж органамі дзяржаўнай улады, навукова-даследчымі ўстановамі і прадпрыемствамі» ці як «аб’яднанне некалькіх даследчых груп, якія маюць сусветнае прызнанне ў сваёй галіне даследаванняў».
Правілы аказання дзяржаўнай дапамогі і падтрымкі кластараў ЕС
Цэнтры кампетэнцый могуць падпадаць пад рэгуляванне «Рамачнай праграмы дзяржаўнай падтрымкі навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці» ЕС у тым выпадку, калі яны ажыццяўляюць «паслугі па падтрымцы інавацый» ці «кансалтынгавыя паслугі ў галіне інавацый». Яны ажыццяўляюць інавацыйныя праекты і могуць служыць базай для далейшага развіцця арганізацыйных формаў для падтрымкі інавацый, г.зн. цэнтраў лічбавых інавацый.
Цэнтры лічбавых інавацый
Еўрапейскія цэнтры лічбавых інавацый
Цэнтры лічбавых інавацый – гэта мнагамэтавыя арганізацыі, якія дапамагаюць кампаніям стаць больш канкурэнтаздольнымі ў іх бізнес-/прадукцыйных працэсах, а таксама ў тым, што датычыцца тавараў і паслуг з выкарыстаннем лічбавых тэхналогій. Яны забяспечваюць доступ да самых свежых ведаў, вопыту і тэхналогій для дапамогі сваім кліентам з запускам пілотных праектаў і тэсціраваннем лічбавых інавацый. Цэнтры лічбавых інавацый (ЦЛІ) таксама забяспечваюць бізнес- і фінансавую падтрымку для ўкаранення гэтых інавацый, калі гэта неабходна. ЦЛІ – гэта
рэгіянальная кааперацыя з удзелам многіх партнёраў, у якую ўваходзяць такія арганізацыі, як навукова-тэхнічныя ўстановы, універсітэты, галіновыя асацыяцыі, гандлёвыя палаты, інкубатары/акселератары, агенцтвы па развіццю і ўрады.
Еўрапейская камісія імкнецца дамагчыся, каб кожная кампанія мела ў сваім рэгіёне ЦЛІ, праз якія яны маглі б набыць кампетэнцыі для лічбавізацыі сваіх арганізацый і дзейнасці. Апрача таго, забеспячэнне паслуг існуючымі цэнтрамі можа быць узмоцнена стварэннем пан’еўрапейскай сеткі ЦЛІ.
Інавацыйныя цэнтры Еўрапейскага інстытута інавацый і тэхналогій (EIT)
Сетка высокадынамічных Інавацыйных цэнтраў EIT была распрацавана для забеспячэння дзяржаўнага і трансгранічнага супрацоўніцтва ў ЕС і для прэдастаўлення пераваг рэгіянальных экасістэм, партнёрскага абсталявання, фабрык і пакояў для аб’яднаных праграм і праектаў.
Цэнтры інавацый засяроджваюць увагу на распрацоўцы інавацыйных прадуктаў, паслуг і трэнінгаў у пэўных сферах, ажыццяўляючы мэтанакіраваную дзейнасць для таго, каб дапамагчы пераадолець ключавыя праблемы ў дадзенай галіне.
Ключавыя функцыі ўсіх цэнтраў інавацый:
- сувязь: яны забяспечваюць фізічную прастору для ўзаемадзеяння ў рамках мясцовай экасістэмы;
- кіраванне ведамі: яны служаць месцам для абмену ведамі;
- кіраванне дзейнасцю: яны выступаюць у якасці цэнтра для разнастайных мерапрыемстваў.
Платформа анлайн-супольнасці для Цэнтраў лічбавых інавацый DIHNET.EU
Праект DIHNET.EU забяспечвае каардынацыю еўрапейскіх, дзяржаўных і рэгіянальных ініцыятыў і непасрэдна падтрымлівае лічбавую трансфармацыю і Цэнтры лічбавых інавацый. Мэтай праекта з’яўляецца стварэнне ўстойлівых пан’еўрапейскіх сетак сетак, арыентаваных на развіццё рэгіянальных ЦЛІ праз распрацоўку набору сродкаў і пашырэнне супрацоўніцтва паміж рознымі сеткамі ЦЛІ, ЦЛІ і іншымі ключавымі зацікаўленымі бакамі ЦЛІ у Еўропе. Супольнасць DIHNET.EU распрацавала платформу анлайн-супольнасці для ЦЛІ і дазваляе ЦЛІ праводзіць сустрэчы, абменьвацца вопытам, абмяркоўваць ідэі і вызначаць, які вопыт, якога ім не хапае, можна пераняць у іншых ЦЛІ ЕС.
Каталог Цэнтраў лічбавых інавацый
Каталог Цэнтраў лічбавых інавацый – гэта даведнік са спісам цэнтраў лічбавых інавацый. Інфармацыя наконт кожнай арганізацыі заснавана на дадзеных, прэдастаўленых самой арганізацыяй. На дадзены час усе дадзеныя ў каталогу праходзяць праверку на адпаведнасць набору крытэрыяў.
Праекты, заснаваныя на прыватна-дзяржаўным партнёрстве («аб’яднаныя» праекты са шматлікімі зацікаўленымі бакамі)Стратэгія лічбавізацыі галін гаспадаркі звяртае ўвагу на тое, што, каб увесці ў дзейнасць ключавыя тэхналогіі, неабходны сумесныя намаганні шматлікіх зацікаўленых бакоў аб’яднаных праектаў, а кіраванне гэтымі праектамі павінна ажыццяўляцца пры дапамозе механізма дзяржаўна-прыватных партнёрстваў. Для гэтага ў ЕС былі створаны Дзяржаўна-прыватныя партнёрствы (ДПП) і Сумесная ініцыятыва па ключавых напрамках лічбавых тэхналогій, такіх як 5G, вялікія дадзеныя, высокапрадукцыйныя вылічэнні, кібербяспека, фатоніка, робататэхніка і электронныя кампаненты і сістэмы. Механізм дзяржаўна-
прыватных партнёрстваў забяспечвае прававую структуру для прыцягнення фінансавых, чалавечых і інфраструктурных рэсурсаў і для набыцця крытычнай масы і дасягнення такога ўзроўню даследаванняў і інавацый, каб займацца вырашэннем крытычных грамадскіх праблем і ажыццяўленнем важнейшых палітычных задач ЕС.
Рэгуляванне
Для заахвочвання даследаванняў і інавацый Дагавор аб функцыянаванні Еўрапейскага саюза (TFEU) змяшчае два артыкулы, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прававой базы для заснавання дзяржаўна-прыватных партнёрстваў і партнёрстваў паміж дзяржаўнымі арганізацыямі па даследаваннях і інавацыях.
- Артыкул 187 TFEU датычыцца дзяржаўна-прыватных партнёрстваў, часткай якіх звычайна з’яўляецца ЕС, вытворчыя асацыяцыі і іншыя партнёры. Кіраванне дадзенымі партнёрствамі ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі, якія называюцца сумеснымі ініцыятывамі і адказваюць за выкананне праграмы даследаванняў у галіне, на якую распаўсюджваецца іх дзейнасць.
- Артыкул 185 TFEU датычыцца партнёрстваў паміж дзяржаўнымі арганізацыямі з удзелам ЕС у навукова-даследчых праграмах, якія ажыццяўляюцца некалькімі краінамі ЕС.
Усе пагадненні ДПП лічацца дзяржаўнымі кантрактамі ці канцэсіямі, калі яны падпадаюць пад рэгуляванне Дагавору ЕК. Існуе два галоўных тыпы дзяржаўна-прыватных партнёрстваў у адпаведнасці зЗаконамі прыватна-дзяржаўных партнёрстваў і Еўрапейскай эканамічнай супольнасці аб дзяржаўных закупках і канцэсіях:
- узаконеныя дзяржаўна-прыватныя партнёрствы, якія кіруюцца сумесна як дзяржаўным, так і прыватным партнёрам для ажыццяўлення дзяржаўных паслуг.
- выдача канцэсій – кантрактныя дзяржаўна-прыватныя партнёрствы – заснаваныя на кантрактным пагадненні паміж Камісіяй і галіновымі партнёрамі.
Наступныя крокі
Поўны даклад, падрыхтаваны камандай EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ, аб перадавым вопыце ЕС у галіне новых арганізацыйных формаў для падтрымкі інавацый у галіне ІКТ, быў выкарыстаны для распрацоўкі базы для аналізу разрываў для Азербайджана; на аснове аналізу разрываў камандай EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ былі распрацаваны рэкамендацыі па палітыцы і план дзеянняў па іх укараненню для Азербайджана, якія былі ўзгоднены з дзяржаўнымі арганізацыямі. План дзеянняў вызначае шэсць ключавых рэкамендацый, а таксама пэўныя крокі і фактары, якія неабходна улічваць, для іх укаранення ці прыняцця мер. План дзеянняў можа выкарыстоўвацца ў якасці асновы для далейшай дзейнасці і магчымых незалежных сумесных праектаў з удзелам дзяржаўных зацікаўленых бакоў. Далейшыя мерапрыемствы фонду EU4Digital (трэнінгі, вучэбныя візіты, мерапрыемствы па ўсталяванню кантактаў, рэкламныя кампаніі і г.д.) дапамогуць падтрымаць зацікаўленыя бакі ў іх далейшай дзейнасці па пераадоленні разрываў.
Перайманне перадавога вопыту ЕС такім чынам дапаможа паскорыць развіццё сталай экасістэмы інавацый і стартапаў у галіне ІКТ з наладжанай падтрымкай ад адпаведных арганізацый у краінах Усходняга партнёрства.
Нарэшце агульная прававая база дазволіць Азербайджану карыстацца перавагамі Адзінага лічбавага рынку ЕС, развіваць новыя інавацыйныя ідэі і абменьвацца імі з партнёрскімі арганізацыямі з краін-членаў ЕС.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш Гісторый поспеху
10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей

10/11/2021
Электронныя подпісы: важны крок на шляху да лічбавай будучыні
Уявіце, што вы валодаеце малым прадпрыемствам і траціце некалькі гадзін у тыдзень на падпісванне дакументаў. Ц…
Чытаць далей
16/06/2021
Барацьба з разрывам у лічбавых навыках – галоўная задача ЕС і Усходняга партнёрства
Лічбавая трансфармацыя хутка мяняе эканамічнае асяроддзе. Новыя тэхналогіі вельмі моцна ўплываюць на рынак пра…
Чытаць далей
28/04/2021
Развіццё гігабітнага падключэння ва Усходніх краінах-партнёрах
Пандэмія COVID-19 яскрава прадэманстравала важнасць лічбавага падключэння і доступу да лічбавых паслуг. Згодна…
Чытаць далей