Адбылася анлайн-сустрэча Сеткі па лічбавых навыках для абмеркавання вымярэння разрываў у лічбавых навыках у краінах Усходняга партнёрства

  • Дата: 26/06/20
  • Падзяліцца:

25 чэрвеня 2020 года прайшла віртуальная сустрэча Сеткі па лічбавых навыках EU4Digital для абмеркавання вынікаў распрацоўкі Метадалогіі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках і Базы кампетэнцый для МСП і мікрапрадпыемстваў пры падтрымцы фонду EU4Digital.

На сустрэчы Сеткі таксама былі абмеркаваны наступныя трэнінгі і канферэнцыі па такіх тэмах, як лічбавыя навыкі для прамысловасці 4.0, ментарскія праграмы для жанчын і стварэнне нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванне імі. Мэтай мерапрыемства было аб’яднанне вынікаў папярэдняй дзейнасці і пагадненне наконт наступных крокаў адносна мерапрыемстваў, запланаваных на лета і пачатак восені 2020 года.

Гэта была ўжо другая сустрэча Сеткі ў гэтым годзе.  Першы вэбінар прайшоў 29 красавіка. На ім удзельнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі для мерапрыемстваў (трэнінгаў, канферэнцый, вучэбных візітаў), абмеркавалі рэкламную кампанію для пашырэння лічбавых навыкаў і распрацоўку Базы лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў пры падтрымцы фонду EU4Digital.

Сетка па лічбавых навыках EU4Digital служыць платформай для абмену станоўчымі практыкамі і перадавым вопытам паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства і ЕС, спрыяючы ўзаемадзеянню і распрацоўцы ідэй для сумесных праектаў па гарманізацыі.

Праект EU4Digital падтрымлівае Сетку пры дапамозе шматлікіх мерапрыемстваў, у тым ліку і праз арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, распрацоўку Базы лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў і Рэкамендацый для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках.

Навіны

Паглядзець усё