У рамках ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі cаюз падтрымлівае лічбавую эканоміку і грамадствы ў краінах Усходняга партнёрства, садзейнічаючы гарманізацыі лічбавых рынкаў у рэгіёне для прадастаўлення інтэграваных анлайн-паслуг грамадзянам, дзяржаўным адміністрацыям і прадпрыемствам.
Ключавымі элементамі для дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца шэсць адпаведных сетак EU4Digital, якія аб’ядноўваюць прадстаўнікоў краін-партнёраў і дзяржаў-членаў ЕС і адказваюць за пэўныя напрамкі палітыкі, вызначаныя падчас Сустрэчы міністраў краін Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай супольнасці ў кастрычніку 2016 года. Сеткі EU4Digital служаць платформамі для абмену перадавым вопытам паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС, а таксама для пашырэння супрацоўніцтва і распрацоўкі сумесных праектаў і дарожных карт з акцэнтам на пэўныя і дасягальныя вынікі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню жыцця грамадзян і канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў.
Тэлекамунікацыйная сетка
Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg) з’яўляецца незалежнай платформай нацыянальных рэгулятыўных органаў для сетак і паслуг электронных камунікацый. У сетцы EaPeReg дзейнічае тры асноўныя рабочыя групы — рабочая група экспертаў па роўмінгу (REWG), рабочая група экспертаў па супастаўляльным аналізе (BEWG) і рабочая група экспертаў па радыёчастотным спектры (SEWG).
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрствы, адказныя за: сувязь і інфармацыйныя тэхналогіі, высокія тэхналогіі, эканоміку і ўстойлівае развіццё.
- Органы рэгулявання сетак і паслуг электроннай сувязі.
http://eapereg.org
Сетка даверу і бяспекі
Сетка даверу і бяспекі акцэнтуе ўвагу на важнасці даверу для лічбавай эканомікі і кібербяспекі як сродку захавання адкрытасці інтэрнэту і анлайн-свабоды, а таксама на неабходных ключавых элементах узаемадзеяння трансмежных электронных урадавых паслуг. Падкрэсліваецца наступнае:
- Паслугі па забеспячэнні надзейнасці (электронныя подпісы, электронныя продажы, электронныя пазнакі часу, электронныя зарэгістраваныя паслугі дастаўкі і аўтарызацыі карыстальнікаў вэб-сайта).
- Кібербяспека для павышэння ўстойлівасці крытычнай інфраструктуры ў ключавых сектарах эканомікі.
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрствы, адказныя за: сувязь і інфармацыйныя тэхналогіі, інфраструктуру, эканамічнае развіццё і такія дзяржаўныя паслугі, як транспарт.
- Аддзелы, якія адказваюць за кібербяспеку, выведку, развіццё дзяржаўнай службы, электроннае кіраванне.
Сетка электроннага гандлю
Сетка электроннага гандлю займаецца лічбавымі аспектамі поўнага цыклу імпарту-экспарту. Яна ахоплівае некалькі аспектаў у гэтай сферы, уключаючы гандаль, мытню, лагістыку і трансгранічныя працэдуры. Асноўная ўвага надаецца электроннай ідэнтыфікацыі, лічбавым паслугам па забеспячэнні надзейнасці, сеткавай і інфармацыйнай бяспецы, а таксама кібербяспецы.
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрствы, адказныя за: гандаль, даходы, эканамічнае развіццё і мытню.
- Лічбавыя і ІТ урадавыя ўстановы / дэпартаменты, агенцтвы па абмене дадзенымі і ўстановы, звязаныя з кібербяспекай.
Сетка інавацый у галіне ІКТ
Інавацыйная дзейнасць у галіне ІКТ накіравана на пашырэнне даследаванняў у галіне ІКТ, стартапаў і інавацыйных экасістэм ва ўсходніх краінах-партнёрах ЕС з улікам аналагічных намаганняў у ЕС у рамках Horizon 2020 і ініцыятывы Start-up Europe. Чакаецца, што гэтая праца пашырыць абмен перадавым досведам і трансмежныя інвестыцыі, адкрываючы стартапам з краін-партнёраў прасцейшы доступ да рынкаў ЕС і наадварот.
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрства і ведамствы, адказныя за: камунікацыйныя і інфармацыйныя тэхналогіі, дзяржаўныя паслугі і сацыяльныя інавацыі.
- Інавацыйныя агенцтвы, саветы прадпрымальнікаў у сферы ІКТ і навукова-тэхнічныя асацыяцыі/паркі.
Сетка электроннай аховы здароўя
Электронная ахова здароўя накіравана на выяўленне агульных для ўсходніх краін-партнёраў выклікаў і выпрацоўку рэгіянальных рэкамендацый па гарманізацыі ў галіне электроннай аховы здароўя, а таксама актыўнага і здаровага старэння.
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрствы і ведамствы, адказныя за: ахову здароўя, працу і сацыяльныя пытанні.
- Іншыя ўдзельнікі ўключаюць у сябе рэгіянальныя ўстановы і арганізацыі, такія як страхавыя кампаніі, установы ў галіне электроннай аховы здароўя, навучальныя ўстановы, якія рыхтуюць спецыялістаў у галіне палітыкі і г. д.
Сетка лічбавых навыкаў
Сетка лічбавых навыкаў накіравана на распрацоўку і рэалізацыю нацыянальных стратэгій лічбавых навыкаў ва ўсходніх краінах-партнёрах, у прыватнасці шляхам стварэння нацыянальных аб’яднанняў прафесіяналаў у лічбавай сферы, улічваючы досвед «Кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах» ЕС.
Асноўныя ўдзельнікі:
- Міністэрствы адказныя за: адукацыю, працу і эканоміку.
- Прадстаўнікі галіновых арганізацый / асацыяцый, дзяржаўных універсітэтаў і правайдэраў адукацыйных паслуг.