Новыя палітычныя
мэты накіраваныя на пашырэнне гандлю, паляпшэнне сувязей і паглыбленне
эканамічнай інтэграцыі з шасцю усходнімі краінамі-партнёрамі, умацаванне
дэмакратычных інстытутаў, вяршэнства права, экалагічнай і кліматычнай
устойлівасці, падтрымку лічбавай трансфармацыі і пашырэнне справядлівага і
інклюзіўнага грамадства.
Сфармулявана пяць
палітычных прыярытэтаў:
Партнёрства,
якое СТВАРАЕ Разам дзеля стварэння жыццяздольнай, устойлівай і інтэграванай эканомікі
Партнёрства,
якое АБАРАНЯЕ Разам дзеля падсправаздачных дзяржаўных інстытутаў, вяршэнства права і
бяспекі
Партнёрства,
якое ІДЗЕ ЗЯЛЁНЫМ ШЛЯХАМ Разам дзеля экалагічнай і кліматычнай устойлівасці
Партнёрства,
якое ЯДНАЕ Разам дзеля ўстойлівай лічбавай трансфармацыі
Партнёрства,
якое ПАШЫРАЕ МАГЧЫМАСЦІ Разам дзеля ўстойлівага, справядлівага і інклюзіўнага грамадства
Адносна
прыярытэту ў лічбавай сферы, Еўрапейская камісія ўдакладняе:
«Моцная
лічбавая прысутнасць ЕС у суседніх краінах будзе спрыяць росту і ўстойліваму
развіццю. У гэтай сувязі ЕС будзе працягваць інвеставаць у лічбавую
трансфармацыю краін-партнёраў у адпаведнасці з заканадаўствам і перадавой
практыкай ЕС і падтрымліваць рост высокаінавацыйных лічбавых стартапаў у
рэгіёне. ЕС будзе і надалей аказваць падтрымку і садзейнічаць кіберустойлівасці
краін-партнёраў».
Як новая
палітыка УП будзе займацца лічбавай трансфармацыяй?
Паводле Стратэгіі па
фарміраванні лічбавай будучыні Еўропы, лічбавая трансфармацыя можа забяспечыць рост і
стымуляваць устойлівае развіццё як для ЕС, так і для краін-партнёраў. Менавіта
таму ЕС будзе інвеставаць у лічбавую трансфармацыю краін-партнёраў у
адпаведнасці з заканадаўствам ЕС і перадавой практыкай, а таксама імкнуцца
распаўсюдзіць на краіны УП перавагі адзінага лічбавага рынку. Гэта дазволіць
палепшыць доступ да лічбавай інфраструктуры і паслуг, удасканаліць дзяржаўныя і
адміністрацыйныя паслугі для грамадзян, пашырыць шырокапалосную інфраструктуру,
асабліва ў рэгіёнах, і ўмацаваць электроннае кіраванне.
Абвяшчаючы новыя палітычныя рамкі Вярхоўны прадстаўнік/Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль зазначыў: «Моц нашых суседзяў — гэта таксама моц Еўрапейскага саюза; Усходняе партнёрства застаецца найважнейшым элементам знешняй палітыкі ЕС. Нашы прапановы ідуць у кірунку далейшага ўмацавання шасці краін-партнёраў, адлюстроўваючы супольна выпрацаваныя прыярытэты і задачы і захоўваючы пры гэтым акцэнт на дасягненні адчувальных, пазітыўных вынікаў для ўсіх грамадзян». Новыя палітычныя мэты сфармуляваныя ў выніку структураваных кансультацый па будучыні Усходняга партнёрства, праведзеных у 2019 годзе з шырокім і інклюзіўным удзелам дзяржаў-членаў, краін-партнёраў, арганізацый грамадзянскай супольнасці, навукоўцаў, дзелавых колаў і фінансавых інстытутаў. У цэлым, па цяперашніх рамках рэалізацыі палітыкі
Усходняга
партнёрства існуе шырокі кансэнсус адносна іх трываласці і адчувальных выгад
для людзей.
Еўрапейская
камісія і Еўрапейская служба знешніх дзеянняў разлічваюць, што дзяржавы-члены і
краіны-партнёры ўхваляць прапанову па стратэгічных мэтах у сувязі з самітам
Усходняга партнёрства ў чэрвені 2020 года, што дасць мандат на распрацоўку
новага набору адчувальных вынікаў, зыходзячы з бягучых 20 вынікаў да 2020 года.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.