Семінар па электроннай ахове здароўя акцэнтуе ключавыя напрамкі развіцця ў краінах Усходняга партнёрства

  • Дата: 17/02/20
  • Падзяліцца:

11 лютага для садзейнічання супрацоўніцтву ў галіне электроннай аховы здароўя каманда EU4Digital арганізавала анлайн відэасемінар з удзелам зацікаўленых бакоў з шасці краін Усходняга партнёрства (УП).

На пачатку ўдзельнікі семінара абмеркавалі вынікі ацэнкі патэнцыялу гарманізацыі і функцыянальнай сумяшчальнасці у галіне электроннай аховы здароўя ў рамках праекта. Былі выяўленыя ключавыя кірункі для ўдасканалення ва ўсходніх краінах-партнёрах, а менавіта канфідэнцыяльнасць дадзеных, арыентацыя на карыстальніка і распрацоўка электроннай аховы здароўя як паслугі на нацыянальным узроўні.

Удзельнікі семінара таксама абмеркавалі актуальнасць і важнасць некаторых напрамкаў лічбавай электроннай аховы здароўя ў сваіх краінах. Найбольшы інтарэс выклікалі такія тэмы, як:

  • аналіз дадзеных,
  • лічбавыя рашэнні для аховы здароўя і медычных паслуг,
  • прэвентыўная прафілактыка.

Удзельнікі абмяняліся інфармацыяй пра праекты, якія праводзіліся ў краінах па адпаведных тэмах, і дамовіліся абмеркаваць перадавыя практыкі на наступных сустрэчах і семінарах Сеткі.

На семінары таксама прадставілі магчымасці для ўдзелу ў праграме Еўрапейскага інавацыйнага партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA), якая рэалізуецца кампаніяй Funka.

Краіны-партнёры выказалі зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве і дамовіліся праесці перад сустрэчай Сеткі па электроннай ахове здароўя, якая мусіць адбыцца ў маі, яшчэ адзін відэасемінар.

Навіны

Паглядзець усё