22 снежня 2020 года каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізавала мерапрыемства для членаў Сеткі электроннай аховы здароўя, каб прадставіць Кіраўніцтва па дасягненні сумяшчальнасці ў галіне лічбавай аховы здароўя і абмеркаваць яго далейшае выкарыстанне.
Сумяшчальнасць – гэта здольнасць разнастайных сістэм, арганізацый ці краін абменьвацца медыцынскай інфармацыяй і выкарыстоўваць яе ў сваіх мэтах.
Сярод удзельнікаў анлайн-мерапрыемства былі прадстаўнікі міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, Сеткі электроннай аховы здароўя, зацікаўленыя асобы і Дэлегацыі ЕС. Прымаў удзельнікаў кіраўнік каманды EU4Digital Артурас Піліпоніс.
Каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя падзялілася найбольш важнымі рэкамендацыямі з канчатковай версіі Агульнага кіраўніцтва па гарманізацыі і дасягненні сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя для Усходніх краін-партнёраў. Мэта заключалася ў тым, каб прапанаваць дзейсныя спосабы дасягнення трансгранічнай сумяшчальнасці інфраструктуры ў сферы лічбавай аховы здароўя ў рэгіёне УП.
У ўдзельнікаў таксама была магчымасць падзяліцца заўвагамі і прапановамі, даць каментарыі і яшчэ раз выказаць меркаванне наконт канчатковай версіі Кіраўніцтва. Напрыканцы мерапрыемства прадстаўнікі напрамку электроннай аховы здароўя распавялі аб запланаваных на 2021 год мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі.
EU4Digital: Электронная ахова здароўя