Каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ запрашае далучыцца да супольнасці Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны, каб садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву МСП лічбавай галіны ў справе развіцця лічбавых рынкаў

  • Дата: 11/10/21 па 11/10/21
  • Падзяліцца:

11 кастрычніка ініцыятыва EU4Digital арганізуе віртуальную экскурсію з мэтай дапамагчы зацікаўленым бакам з Усходніх краін-партнёраў далучыцца да сеткі Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны.

Падчас гэтай сесіі ўдзельнікі змогуць абмеркаваць практычныя пытанні з прадстаўнікамі Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны – найбуйнейшай сеткі МСП лічбавай галіны і сферы ІКТ у Еўропе. Гэтая сетка была прадстаўленая на спецыяльным сеткавым мерапрыемстве, якое было прысвечана тэме спрыяння развіццю экспертных супольнасцей і павышэння іх уцягнутасці ў распрацоўку і ажыццяўленне палітыкі у напрамку «Інавацыйныя экасістэмы ў сферы ІКТ для стартапаў і скейлапаў».

Мэтавай аўдыторыяй гэтай нарады з’яўляецца спецыяльна адабраная група асацыяцый і арганізацый, якія падтрымліваюць МСП лічбавай галіны і сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах. Мэта сустрэчы – умацаваць мэтавыя арганізацыі ў ролі выканаўчых органаў, дапамагаючы МСП, што ўваходзяць у іх, скарыстацца магчымасцямі супрацоўніцтва з замежнымі прадпрыемствамі і дазваляючы ўдзельнічаць у фарміраванні палітыкі і дзейнасці экасістэмы для развіцця лічбавых рынкаў УП. 

Віртуальную нараду правядуць прадстаўнікі Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны. Дапамагаць ім у гэтым будзе кіраўнік напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital Ганна Побаль. Нарада закране наступныя тэмы: паслугі, праекты і партнёрствы Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны і Еўрапейскага клуба лічбавых наватараў. Акрамя таго, Андрэй Келемен, генеральны дырэктар IT-кластара г. Клуж, падзеліцца вопытам аб’яднання дзелавых асацыяцый лічбавай галіны ў Сетку ІКТ-кластараў Балкан, Прыбалтыкі і Чарнаморскага рэгіёна (Сетка 3B ICT), якая ўваходзіць у Еўрапейскі альянс МСП лічбавай галіны.

Канчатковая мэта мерапрыемства – садзейнічанне далучэнню арганізацый УП да сеткі Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны для ўзмацнення супрацоўніцтва паміж МСП лічбавай галіны з Усходніх краін-партнёраў і ЕС у справе развіцця лічбавых рынкаў.

Падрабязную праграму мерапрыемства можна знайсці тут. Даведачныя матэрыялы пра дзейнасць Еўрапейскага альянсу МСП лічбавай галіны, пра тое, якія магчымасці ён дае, і пра крытэрыі адбору можна знайсці тут.

Падзеі

Паглядзець усё