EU4Digital стварае Калектыўную прастору для прадстаўнікоў разумнай прамысловасці, каб садзейнічаць лічбавізацыі МСП апрацоўчай галіны

  • Дата: 01/10/21
  • Падзяліцца:

30 верасня 2021 года ініцыятыва  EU4Digital арганізавала віртуальную экскурсію з мэтай дапамагчы зацікаўленым бакам з Усходніх краін-партнёраў далучыцца да Ініцыятывы па стымуляванні інавацый у галіне ІКТ для МСП апрацоўчай галіны (I4MS).

Падчас гэтай сесіі адбылося абмеркаванне практычных пытанняў з прадстаўнікамі I4MS – еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на падтрымку лічбавізацыі МСП і кампаній сярэдняй рыначнай капіталізацыі апрацоўчай галіны, якая была прадстаўлена падчас сеткавага мерапрыемства EU4Digital, прысвечанага цэнтрам лічбавых інавацый, што прайшло раней. Зацікаўленым бакам дапамаглі далучыцца да супольнасці I4MS і растлумачылі, як можна скарыстацца асобнымі паслугамі. 

Мэтавай аўдыторыяй гэтай нарады былі абраныя групы арганізацый з Усходніх краін-партнёраў: дзелавыя асацыяцыі і цэнтры кампетэнцый, якія валодаюць спецыяльнымі тэхналагічнымі ведамі і здольныя падтрымаць мясцовыя МСП апрацоўчай галіны. На нарадзе сабраліся каля 20 арганізацый з краін-партнёраў.

Віртуальную экскурсію пачала Рута Сальвітэ-Тамасюньене, намесніца кіраўніка групы праекта EU4Digital. Дапамагла ёй у гэтым кіраўнік напрамку інавацый у сферы ІКТ праекта EU4Digital Ганна Побаль. Затым прадстаўнікі I4MS правялі практычную экскурсію: спадарыня Марыя Рока, старшы менеджар праектаў у FundingBox, распавяла пра ўклад I4MS у паскарэнне лічбавай трансфармацыі апрацоўчай галіны ў Еўропе і пазнаёміла прысутных з анлайн-супольнасцю I4MS. Яна дае магчымасць падтрымліваць сувязь з больш чым 1500 прадпрымальнікамі і спецыялістамі ў сферы лічбавізацыі і глыбінных тэхналогій.

На мерапрыемстве адбыўся запуск адпаведнай супольнасці пад назвай «Калектыўная прастора EU4Digital для прадстаўнікоў разумнай прамысловасці», якая будзе садзейнічаць развіццю зацікаўленымі бакамі УП сеткі для абмену вопытам у сферы лічбавай трансфармацыі МСП. З гэтага моманту арганізацыі і спецыялісты з Усходніх краін-партнёраў змогуць прасоўваць свае мерапрыемствы, праекты і арганізацыі ўнутры спецыяльнай супольнасці і падтрымліваць сувязь з яе членамі. На мерапрыемстве таксама былі наладжаныя першыя сувязі паміж арганізацыямі, якія ўжо далучыліся да I4MS, а менавіта: паміж прадстаўнікамі Асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловай аўтаматызацыі Украіны (АППАУ) і Платформы для Індустрыі 4.0 ва Украіне, ІКТ-кластара Грузіі, Агенцтва інавацый і тэхналогій Грузіі, асацыяцыі «Робататэхніка і штучны інтэлект» з Беларусі і іншымі. Зацікаўленыя спецыялісты і прадстаўнікі арганізацый, якія імкнуцца садзейнічаць лічбавізацыі МСП, могуць далучыцца да Калектыўнай прасторы EU4Digital для прадстаўнікоў разумнай прамысловасці бясплатна.

Затым спадарыня Марта Парталес, каардынатар праектаў ЕС у Mobile World Capital Barcelona, прадставіла сістэму пасрэдніцтва і спецыяльна створаную дзеля яе прастору, аб’явіўшы пра конкурс праектаў і пра выпуск каталога адукацыйных магчымасцей. Спадарыня Парталес адзначыла, што МСП апрацоўчай галіны з Арменіі, Малдовы, Грузіі і Украіны (краін-удзельніц праграмы «Гарызонт-2020») могуць атрымаць доступ да фінансавых рэсурсаў, каб апрабаваць тэхналогіі Індустрыі 4.0 праз сістэму пасрэдніцтва, а МСП з любой краіны УП могуць знайсці прадстаўнікоў праектаў па ўкараненні інавацый і тэхналогій, якія іх цікавяць, і звязацца з імі. Аркамя таго, усе МСП могуць атрымаць доступ да трэнінгаў для перападрыхтоўкі сваіх супрацоўнікаў. Гэтае пытанне з’яўляецца асабліва важным, таму што ўдзельнікі з УП назвалі доступ да адукацыі супрацоўнікаў адной з самых вялікіх цяжкасцей у працэсе лічбавізацыі МСП у сваіх краінах.

Нарэшце, спадарыня Ірына Фрыджою, намесніца менеджара праектаў у FundingBox, растлумачыла, як стаць каардынатарам сеткі I4MS, што дазваляе распаўсюджваць самую актуальную інфармацыю пра развіццё тэхналогій і магчымасці фінансавання для лічбавізацыі МСП з удзелам зацікаўленых бакоў на дзяржаўным узроўні. Акрамя таго, спадар Аляксандр Юрчак, дырэктар АППАУ, распавёў пра вопыт працы сваёй арганізацыі ў якасці пасрэдніка сеткі I4MS ва Украіне і падкрэсліў, што эксперты граюць важную ролю ў прасоўванні спецыялізаваных супольнасцей і тэм, звязаных з лічбавізацыяй, спрыяючы развіццю прадпрымальніцтва і тэхналогій.

У цэлым зацікаўленым бакам з УП прапанавалі карыстацца практычнымі інструментамі I4MS і Калектыўнай прасторай EU4Digital для прадстаўнікоў разумнай прамысловасці, каб прасоўваць сябе і развіваць рэгіянальную супольнасць экспертаў для ўмацавання падтрымкі лічбавізацыі МСП у сваіх краінах.

Даведачныя матэрыялы пра дзейнасць I4MS, пра тое, якія магчымасці яна дае, і пра крытэрыі адбору можна знайсці тут.  

***

Мерапрыемствы па стымуляванні інавацый у сферы ІКТ Мэта сеткавых мерапрыемстваў у галіне інавацый у сферы ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей УП, якія будуць ажыццяўляць дзейнасць у абраных напрамках палітыкі ў галіне інавацый у сферы ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны арыентаваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з Усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Мэта гэтых намаганняў – агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэтая серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрстваў і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў сферы ІКТ, а таксама на іншых дзеячаў інавацыйных экасістэм у сферы ІКТ.

Навіны

Паглядзець усё