Нядаўна Праект EU4Digital апублікаваў вынікі «Ацэнкі ўзроўню развіцця паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі з тэхнічнага і прававога пунктаў гледжання ва Усходніх краінах-партнёрах», дзе вызначыў ступень сумяшчальнасці нарматыўнай базы, якая рэгулюе аказанне паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі (eID) ва Усходніх краінах-партнёрах, з той, што існуе ў дзяржавах ЕС. Акрамя таго, была праведзена ацэнка ўзроўню развіцця паслуг лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі з нарматыўнага, арганізацыйнага і тэхнічнага пунктаў гледжання, каб вызначыць меры, якія неабходна прыняць для забеспячэння ўзаемнага прызнання паслуг даверу і электроннай ідэнтыфікацыі паміж ЕС і Усходнімі краінамі-партнёрамі.
Вынікі ацэнкі паказалі, што на дадзены момант для аказання большасці паслуг лічбавага даверу і электроннай ідэнтыфікацыі, якія прапаноўваюцца ва Усходніх краінах-партнёрах, выкарыстоўваюцца тэхналогіі, сумяшчальныя з тымі, што ўжываюцца ў дзяржавах-членах ЕС. Галоўнае адрозненне паміж тым, як ажыццяўляецца аказанне паслуг лічбавага даверу і eID у шасці краінах-партнёрах, вызначаецца нарматыўнымі базамі кожнай асобнай краіны. Тры галоўныя аспекты былі прааналізаваны з пункту гледжання тэхнічнага развіцця: віды існуючых паслуг даверу, тэхнічная адпаведнасць схемам і алгарытмам шыфравання і ўзровень развіцця дапаможных працэсаў, звязаных з паслугамі даверу. Рэкамендацыі адносна мер, якія неабходна ўвесці, у асноўным датычыліся кантролю тэхнічнай бяспекі з мэтай павышэння ўстойлівасці да кібаратак на інфраструктуру, якая выкарыстоўваецца для аказання паслуг лічбавага даверу.
Падрабязней тут.