Сумеснае абмеркаванне працоўнай групы eDelivery паспяховага завяршэння пілотнага праекта eDelivery

  • Дата: 24/02/21 па 24/02/21
  • Падзяліцца:

24 лютага 2021 года EU4Digital арганізуе сумесную сустрэчу працоўнай групы па пытаннях трансгранічнага электроннага гандлю ў рамках заключных мерапрыемстваў пілотнага праекта eDelivery.

Віртуальнае мерапрыемства будзе азначаць паспяховае заканчэнне пілотных праектаў eDelivery паміж Арменіяй і Украінай (краіны УП) і Украінай і Польшчай (УП-ЕС). Сустрэча праводзіцца з наступнымі мэтамі:

  • прадставіць вынікі пілотнага праекта eDelivery; 
  • падзяліцца заўвагамі краін-удзельніц пілотнага праекта і іх будучымі планамі па ўкараненні eDelivery;
  • прадставіць рэкамендацыі па ўкараненні eDelivery ва Усходніх краінах-партнёрах;
  • абмеркаваць далейшыя магчымасці тэставання і распаўсюджвання рашэння eDelivery ва Усходніх краінах-партнёрах.

Мерапрыемства імкнецца сабраць больш за 40 удзельнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў групы экспертаў EU4Digital, працоўнай групы па электронным гандлі з усіх шасці Усходніх краін-партнёраў, а таксама іншых назіральнікаў за пілотным праектам eDelivery.

Паспяховае ажыццяўленне пілотных мерапрыемстваў з’яўляецца важным этапам як для дзяржаў ЕС, так і для Усходніх краін-партнёраў, бо пілотнае рашэнне прадэманстравала шматлікія перавагі для трансгранічнага абмену данымі. Гэтыя перавагі таксама заўважылі і высока ацанілі краіны-ўдзельніцы пілотнага праекта – Арменія і Украіна. Было адзначана, што абмен папяровымі рахункамі-фактурамі з трансгранічнымі партнёрамі можа занімаць да 10 працоўных дзён, а абмен праз eDelivery ажыццяўляецца за секунды. Дзякуючы гэтаму камунікацыя з трансгранічнымі дзелавымі партнёрамі становіцца больш эфектыўнай. Гэта таксама дазваляе эканоміць час і чалавечыя рэсурсы.

У той час, калі пілотны праект з’яўляецца абмежаваным у маштабе, г. зн., што ён тэсціруе толькі абмен данымі рахункаў-фактур паміж краінамі-ўдзельніцамі праекта, сама дзейнасць мае больш шырокую задачу – падрыхтаваць усе шэсць Усходніх краін-партнёраў да поўнага ўкаранення рашэння і далейшага маштабавання. Дзеля гэтага каманда EU4Digital завяршыла пілотную дзейнасць падрыхтоўкай стратэгічнага кіраўніцтва/ зводу рэкамендацый. Гэты звод рэкамендацый змяшчае пакрокавае кіраўніцтва з падрабязным апісаннем рашэння, папярэднімі патрабаваннямі і прапанаваным графікам мерапрыемстваў для краін, якія не ўдзельнічалі ў пілотным праекце, але разглядаюць магчымасць укаранення дадзенага рашэння. Больш таго, звод уключае падрабязныя і канкрэтныя рэкамендацыі для далейшага ўкаранення eDelivery у абраных для пілотнага праекта краінах, якія будуць асноўвацца на аналізе стану спраў у кожнай краіне і вопыце, які быў набыты падчас пілотных мерапрыемстваў. Больш інфармацыі аб мерапрыемстве, а таксама рэкамендацыі неўзабаве будуць даступныя. Сачыце за навінамі!

Падзеі

Паглядзець усё