У даследаванні Еўрапейскага фонду адукацыі выкладзеная пазіцыя ў дачыненні да лічбавых навыкаў і кампетэнцый, а таксама лічбавага і анлайн навучання. Дакумент разглядае гэтыя дзве тэматычныя сферы палітыкі як узаемазвязаныя і карысныя для мадэрнізацыі доступу да прафесійнай адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі ў краінах-партнёрах ЕФА.
У даследаванні сабраныя дадзеныя і інфармацыя пра палітыку і практыку ў галіне лічбавых навыкаў і кампетэнцый, а таксама лічбавага і анлайн-навучання ў асноўным з краін ЕС і краін-партнёраў ЕФА. Даследаванне грунтуецца на эмпірычных дадзеных і аглядах навукова-даследчай літаратуры, уключаючы прыклады перадавой практыкі з прафесійных часопісаў, кніг і вэб-сайтаў