Працоўная група экспертаў па незалежнасці рэгулятараў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) адобрыла Тыпавы закон аб электронных камунікацыях, падрыхтаваны праектам EU4Digital сумесна з IRB EWG Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg).
Тыпавы закон дазволіць умацаваць незалежнасць нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) краін УП. Ён быў афіцыйна прыняты 25 лістапада ў Лісабоне падчас 12-й сустрэчы працоўнай групы, усе ўдзельнікі якой згадзіліся з тым, што Тыпавы закон і даклад аб ацэнцы, які змяшчае важныя рэкамендацыі для кожнай краіны, з’яўляюцца каштоўнымі інструментамі ўмацавання нацыянальных рэгулятыўных органаў у галіне электронных камунікацый.
Гэты даклад падрыхтаваны на падставе Аналітычнага даклада аб незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў ва Усходніх краінах-партнёрах 2020 года і папаўняе выяўленыя прабелы ў заканадаўстве, а таксама ўключае ў сябе адпаведныя рэкамендацыі.
Ацэнка прабелаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з крытэрыямі, пералічанымі ў Метадалогіі ацэнкі незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў у галіне электронных камунікацый для краін Усходняга партнёрства.
Тыпавы закон уключае ў сябе ўсе неабходныя і гатовыя да транспанавання нормы, якія забяспечаць адпаведнасць патрабаванням Еўрапейскага саюза. Члены IRB EWG дамовіліся рэгулярна ацэньваць тое, як праходзіць транспанаванне Тыпавога закона ў дзяржаўныя заканадаўствы краін УП.