Фонд EU4Digital сабраў 20 экспертаў з шасці краін Усходняга партнёрства (УП) на трохдзённае мерапрыемства па інавацыйных сетках ІКТ па пытаннях блакчэйна. Мерапрыемства адбылося ў Малазе, Іспанія, 11-13 лістапада.
Мерапрыемства было накіравана на стартапы і маштабныя праекты, бізнес-асацыяцыі, інфраструктурныя арганізацыі ІКТ і дырэктыўныя органы з рэгіёну УП, звязаныя з блакчэйнам. Мерапрыемства адбылося з нагоды Convergence – The Global Blockchain Congress 2019. Каб падзяліцца перадавым вопытам Еўрапейскага саюза да экспертаў з краін Усходняга партнёрства далучылася два эксперта з арганізацый ЕС.
Дзякуючы сустрэчы, удзельнікі больш даведаліся пра сітуацыю ў іншых краінах рэгіёну Усходняга партнёрства, а таксама ўсталявалі кантакты з прафесіяналамі і адказнымі асобамі з Усходняга партнёрства і Еўрапейскага саюза.
«Гэта мерапрыемства стала добрай магчымасцю даведацца аб бягучым стане спраў у галіне рэгулявання блакчэйна, стандартызацыі і прымянення ў розных сектарах эканомікі, а таксама даведацца аб перавагах і эфектыўнасці, якія тэхналогія блакчэйн можа прапанаваць прадпрыемствам і ўрадам», — сказаў АндрэйКушчэ з Міністэрства эканомікі і інфраструктуры Рэспублікі Малдова. «Далейшае супрацоўніцтва па гэтым пытанні з ЕС неабходна для таго, каб вывучыць перадавыя практыкі ў гэтай галіне і перанесці нормы, атрымаць падтрымку адукацыйных і прадпрымальніцкіх праектаў, стымуляваць рост блакчэйн-супольнасці ў нашай краіне», — дадаў ён.
13 лістапада на галоўным Глабальным Кангрэсе Блакчэйн (Global Blockchain Congress) адбылася панэльная дыскусія, прысвечаная рэгіёну Усходняга партнёрства — «Лічбавыя інавацыі, блакчэйн і скейлапы на новых рынках» — магчымасць для EU4Digital прадставіць бачанне рэгіёну ўдзельнікам Кангрэса Convergence Congress (гл.прэзентацыю).
Сумесная праца дапамагла ўдзельнікам лепш зразумець адзін аднаго і ўмацаваць давер, што будзе спрыяць далейшаму супрацоўніцтву. Удзельнікі адзначылі, што яны ўсталявалі кантакты з прафесіяналамі і адказнымі асобамі з краін Усходняга партнёрства — у сярэднім па 12 на чалавека, прыкладна 240 кантактаў у агульным, а таксама з краін ЕС – у сярэднім па 10 на чалавека, прыкладна 20 кантактаў у агульным.
Дзякуючы гэтай падзеі EU4Digital таксама змог прыцягнуць увагу ключавых палітыкаў і арганізацый, якія займаюцца блакчэйнам ў ЕС, у тым ліку дырэктара Адзінага лічбавага рынку ЕС, дырэктара групы Еўрапейскае партнёрства ў галіне блакчэйна і дырэктара Міжнароднай асацыяцыі надзейных блакчэйн-прыкладанняў INATBA.
«Мерапрыемства было добра арганізаванае, структураванае і эфектыўнае»,— сказала Лэйла Багірзадэ, заснавальніца і прэзідэнт глабальнай асацыяцыі лідэраў Oracle (GOAL), адна з прадстаўнікоў Азербайджана ў Малазе. «Мне спадабаўся працэс мазгавога штурму ўдзельнікаў з Усходняга партнёрства і ЕС. Буду радая працягнуць ідэі, якія абмяркоўваліся ў ходзе мерапрыемства, і рэалізаваць іх у бліжэйшы час».
У межах фокусу на інавацыях у галіне ІКТ ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital падтрымлівае рэформы і садзейнічанне развіццю даследаванняў у сферы ІКТ, стартапаў і інавацыйных экасістэм у рэгіёне Усходняга партнёрства, абапіраючыся на вопыт і перадавыя практыкі ЕС.