9 снежня паралельна з 9-м семінарам Сеткі электроннага гандлю Праект EU4Digital правядзе віртуальнае мерапрыемства, на якім будзе прадстаўлена рашэнне eDelivery.
Адным з напрамкаў дзейнасці Праекта EU4Digital з’яўляецца праца над пілотным праектам функцыянальна сумяшчальнага і надзейнага абмену данымі рахункаў-фактур паміж юрыдычнымі асобамі (B2B) праз канал eDelivery. Каб паназіраць за тым, як працуе пілотны праект, 9 снежня 2020 года (з 12:30 па 13:30 па цэнтральнаеўрапейскім часе) будзе арганізавана віртуальная прэзентацыя.
Задача прэзентацыі – прадэманстраваць пілотны праект больш шырокай аўдыторыі, а менавіта прадстаўнікам Усходніх краін-партнёраў, якім такое рашэнне можа спатрэбіцца для абмену данымі рахункаў-фактур, прычым не толькі паміж юрыдычнымі асобамі, але і з дзяржаўнымі органамі і звычайнымі грамадзянамі. Праект EU4Digital прадставіць рашэнне eDelivery, вобласці яго ўжывання і перавагі, а менавіта будзе паказана, як адбываецца абмен данымі стандартызаваных рахункаў-фактур праз сетку Peppol eDelivery паміж абаранымі кампаніямі з Украіны і Польшчы.
Апроч таго, будзе прадэманстраваны абмен паміж дадатковымі краінамі, каб паказаць, што адкрыццё ў краіне адной кропкі доступу дазваляе ажыццяўляць абмен з любым іншым членам сеткі (з 31 дзяржавай-членам ЕС і іншымі краінамі).
На мерапрыемстве збяруцца ўдзельнікі з розных сфер, у тым ліку (але не толькі) прадстаўнікі міністэрстваў і прыватных прадпрыемстваў з Усходніх краін-партнёраў. Больш падрабязная інфармацыя, што датычыцца матэрыялаў, якія будуць прэзентаваны, і пытанні, якія будуць вынесены на абмеркаванне, будуць прадастаўлены пасля мерапрыемства.