Новая Акадэмія EU4Digital запрашае на заняткі грамадзян і прадпрымальнікаў Усходняга партнёрства
Дата: 09/04/24
Праект EU4Digital адкрыў Акадэмію EU4Digital. Гэта праграма лічбавай адукацыі, якая робіць навучанне лічбавым навыкам ва Усходніх краінах-партнёрах бясплатным і даступным. Акадэмія EU4Digital прапануе вэб-курсы, зручныя для праходжання і распрацаваныя з улікам патрэбнасцей малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП) і грамадзян краін рэгіёна Усходняга партнёрства – Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Майкл Эрыксан, кансультант па пытаннях бізнесу і тэхналогій у EY, які кіруе распрацоўкай і запускам Акадэміі EU4Digital, адзначае, што лічбавыя навыкі больш не з’яўляюцца спецыялізаваным ці эксклюзіўным наборам навыкаў. У сучасным свеце яны хутка становяцца неабходнымі.
Лічбавая рэвалюцыя апошніх 10 гадоў зрабіла абавязковым уменне арыентавацца ў разнастайных тэхналогіях і прыладах. Паўнавартасны ўдзел у сучасным жыцці і лічбавай эканоміцы залежыць ад такіх навыкаў.
Майкл Эрыксан, кансультант па пытаннях бізнесу і тэхналогій, EY
Эрыксан тлумачыць, што з’явілася мноства новых сумежных абласцей і рынкаў, якія неабходна даследаваць як прадпрымальнікам, так і іншым грамадзянам. «Менавіта дзеля гэтага была створаная Акадэмія EU4Digital».
Доступ да навучальных праграм, што паляпшаюць лічбавыя навыкі, павінен быць ва ўсіх, хто ў гэтым мае патрэбу.
Майкл Эрыксан, кансультант па пытаннях бізнесу і тэхналогій, EY
Дзякуючы платформе анлайн-навучання Акадэміі EU4Digital, раней вядомай як «Ініцыятыва па стварэнні Цэнтра адукацыйных тэхналогій», МСП і грамадзяне Усходніх краін-партнёраў змогуць палепшыць свае лічбавыя навыкі. Яны могуць прайсці курсы, якія прапануюць вучэбныя матэрыялы, што ўлічваюць асаблівасці ЕС і адаптаваны да нацыянальнага кантэксту і мовы іх краіны. У іх таксама будзе магчымасць атрымаць мікрапасведчанне, або бэйдж, які адпавядае стандартам ЕС. Бэйдж можна размясціць у сацыяльных сетках ці рэзюмэ, а таксама ўжываць як верагодны доказ новых навыкаў і набытых ведаў.
База платформы і яе рост
Што датычыцца тэхнічнага боку, неўзабаве Акадэмія EU4Digital пяройдзе на платформу atingi. Каштоўнасці atingi, якой кіруе Нямецкае агенцтва развіцця (GIZ), супадаюць з каштоўнасцямі Акадэміі EU4Digital. Яна накіравана на забеспячэнне актуальных для мясцовых жыхароў магчымасцей навучання, што дазваляюць ліквідаваць крытычны недахоп працоўных і адукацыйных навыкаў на рынках, якія знаходзяцца на стадыі развіцця. Акадэмія EU4Digital зможа распрацаваць мноства канцэпцый праграмы, вучэбных матэрыялаў і пераняць досвед распрацоўкі платформы электроннага навучання / адукацыйных тэхналогій. У доўгатэрміновай перспектыве плануецца, што Акадэмія EU4Digital будзе выкарыстоўваць больш сталае і аўтаномнае рашэнне.
Першы курс ужо гатовы!
Першы курс «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС» на новай платформе адукацыйных тэхналогій EU4Digital прызначаны для карыстальнікаў з Украіны. Ён даступны ў Акадэміі EU4Digital на украінскай і англійскай мовах, а таксама ў мабільным фармаце.
У будучыні курсы «Электронная камерцыя і гандлёвыя пляцоўкі ЕС» будуць падрыхтаваныя для Малдовы, Арменіі, Азербайджана і Грузіі і будуць даступныя ў Акадэміі EU4Digital у 2024 годзе. Гэтыя курсы будуць адаптаваныя да асаблівасцей кожнай краіны і будуць весціся як на англійскай, так і на мясцовых мовах.
Дзейнасць EU4Digital ажыццяўляецца ў межах тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі. Каб атрымаць больш інфармацыі, завітайце на нашу старонку «Даведка» і глядзіце кароткае відэа «Гэта лічбавыя навыкі» ў нашай віртуальнай Бібліятэцы.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.