Лічбавыя навыкі на працоўным месцы: EU4Digital распрацоўвае Структуру лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў

  • Дата: 14/09/20
  • Падзяліцца:

Праект EU4Digital  распрацоўвае Структуру лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства, заснаваную на тых, што ўжо існуюць у ЕС. Мэтай стварэння структуры кампетэнцый з’яўляецца ўдасканаленне лічбавых навыкаў супрацоўнікаў МСП і мікрапрадпрыемстваў.

Лічбавыя кампетэнцыі граюць усё больш важную ролю ва ўсіх галінах эканомікі па меры таго, як межы паміж функцыямі, звязанымі і не звязанымі з ІКТ, паступова размываюцца. Спецыялісты, што працуюць на МСП і мікрапрадпрыемствах, часта выконваюць некалькі службовых і/ці міжгаліновых  абавязкаў, у тым ліку тых, што патрабуюць розных узроўняў лічбавых кампетэнцый.

Структура лічбавых кампетэнцый для краін Усходняга партнёрства заснавана на Структуры лічбавых кампетэнцый для грамадзян ЕС (DigComp) і Еўрапейскай структуры электронных кампетэнцый (e-CF), якія выкарыстоўваюцца найбольш часта і ахопліваюць лічбавыя навыкі.

Гэтыя дзве структуры кампетэнцый могуць выкарыстоўвацца для апісання лічбавых кампетэнцый, пачынаючы ад карыстальніка базавага ўзроўню (DigComp) і канчаючы ўзроўнем эксперта і прафесійным узроўнем у галіне ІКТ(e-CF).

DigComp апісвае, што азначае быць грамадзянінам, кампетэнтным у лічбавай галіне, улічваючы 21 розную кампетэнцыю. Лічбавыя кампетэнцыі вызначаюцца як ключавыя дадатковыя кампетэнцыі, якія прадугледжваюць уменне крытычна, узгоднена і творча  выкарыстоўваць лічбавыя тэхналогіі.

E-CF прэдастаўляе агульныя даведачныя матэрыялы для спецыялістаў у галіне ІКТ і была распрацавана ў выніку супрацоўніцтва паміж рознымі экспертамі і зацікаўленымі бакамі галіны ІКТ. E-CF апісвае 41 кампетэнцыю, якія датычацца вытворчых працэсаў у галіне ІКТ.

Развіццё лічбавых навыкаў сярод працаўнікоў МСП і мікрапрадпрыемстваў мае вялікае значэнне, таму што МСП з’яўляюцца ключавымі гульцамі ў эканоміках краін Усходняга партнёрства.  Ва ўсходніх краінах-партнёрах МСП складаюць 99% ад усіх прадпрыемстваў, калі заняты на іх усяго толькі 57% супрацоўнікаў, працуючых на прыватных прадпрыемствах. Для параўнання, у ЕС МСП граюць значную ролю ў размеркаванні занятасці (85% новых працоўных месцаў).

Для поўнай рэалізацыі свайго патэнцыялу прадпрыемлівым і хутка растучым МСП у краінах Усходняга партнёрства будуць патрэбныя лічбавыя кампетэнцыі, такія як аналітыка і інструменты аналітыкі вялікіх дадзеных, воблачныя вылічэнні і візуалізацыя, дызайн і распрацоўка мабільных прыкладанняў, вэб-распрацоўка і яе інструменты, ІТ-архітэктура і навыкі ў галіне інфармацыйнай бяспекі.

У адказ на гэтую неабходнасць EU4Digital распрацоўвае структуру кампетэнцый, якая магла б дапамагчы стварыць агульную мову для лічбавых кампетэнцый, а таксама падтрымаць развіццё кар’еры і адукацыйнага шляху. Структура кампетэнцый будзе мець тры элементы:

  • Метадалогія, якая апісвае метады распрацоўкі, працэс і мэты структуры кампетэнцый.
  • Кіраўніцтва па выкарыстанні структуры кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства.
  • Адабраныя профілі пасад, якія  змяшчаюць ключавыя кампетэнцыі і навыкі для выканання пэўных службовых абавязкаў на МСП і мікрапрадпрыемствах, у адпаведнасці са Структурай лічбавых навыкаў.

МСП і мікрапрадпрыемствы ў краінах Усходняга партнёрства маюць розную колькасць супрацоўнікаў, працуюць у розных галінах эканомікі і валодаюць розным узроўнем лічбавых кампетэнцый. Структура лічбавых кампетэнцый будзе распрацавана такім чынам, каб яна магла выкарыстоўвацца на большасці МСП і мікрапрадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства, незалежна ад галіны, памеру прадпрыемства і ўзроўню валодання лічбавымі навыкамі.

Для распрацоўкі структуры кампетэнцый будуць ужывацца існуючыя структуры кампетэнцый ЕС з іх прыстасаваннем пад патрэбы МСП і мікрапрадпрыемстваў краін Усходняга партнёрства для іх комплекснага выкарыстання. Вызначэнне профіляў пасад, распрацоўка кіраўніцтва і метадалогіі ажыццяўляюцца ў супрацоўніцтве са спецыялістамі з краін Усходняга партнёрства. Праект EU4Digital падтрымлівае распрацоўку Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў у краінах Усходняга партнёрства, а таксама арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг з мэтай распаўсюджвання вопыту ЕС.

Гісторыі поспеху

Паглядзець усё