Праграма EU4Digital займаецца распрацоўкай метадалогіі для вымярэння і прагназавання развіцця лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства, у тым ліку і рэкамендацый па ўвядзенню агульных практык вымярэння, якія адпавядаюць практыкам ЕС.
Лічбавыя навыкі неабходны не толькі для спецыялістаў у галіне ІКТ ці кампаній, якія знаходзяцца ў стадыі лічбавай трансфармацыі, але і хутка становяцца вельмі важнымі для кожнага, хто імкнецца з поспехам прымаць удзел у лічбавай эканоміцы і лічбавым грамадстве.
У сваёй ініцыятыве 2016 года «Шляхі павышэння кваліфікацыі: новыя магчымасці для дарослых» Еўрапейскі саюз адзначыў, што лічбавыя кампетэнцыі з’яўляюцца такімі ж важнымі, як пісьменнасць і матэматычная граматнасць. Нястача лічбавай граматнасці і навыкаў для многіх людзей можа быць значным затрымліваючым фактарам, які абмяжоўвае ці нават спыняе рост прадукцыйнасці, магчымы за кошт укаранення ІКТ.
Пераадоленне разрываў у лічбавай граматнасці і навыках пачынаецца з вызначэння праблемы. Вымярэнне лічбавых навыкаў з’яўляецца галоўнай умовай для забеспячэння аргументаванага вызначэння праблемнай сферы і накіравання намаганняў у гэтым напрамку.
У ЕС Еўрапейская камісія склала Індэкс лічбавай эканомікі і грамадства (DESI). Гэта сродак, які адсочвае паказальнікі лічбавай сувязі, анлайн-дзейнасці па лічбавых навыках, лічбавізацыі бізнесу і лічбавых дзяржаўных паслуг у краінах-членах ЕС. З 2014 года DESI вымярае прагрэс краін ЕС на шляху да лічбавай эканомікі і грамадства, у тым ліку і ў галіне людскога капіталу. У сферы людскога капіталу DESI вымярае навыкі, якія патрабуюцца для выкарыстання магчымасцей, якія прэдастаўляюцца лічбавымі рашэннямі.
Што датычыцца краін Усходняга партнёрства, у рамках даследавання 2015 года «Гарманізацыя лічбавых рынкаў у краінах Усходняга партнёрства» была праведзена ацэнка падрыхтаванасці лічбавых рынкаў краін Усходняга партнёрства да магчымай гарманізацыі і інтэграцыі ў адзіны лічбавы рынак, і было вынайдзена, што ў рэгіёне назіраецца нястача сістэматычнага падыходу да вымярэння разрыву ў лічбавых навыках.
У даследаванні адзначаецца, што распрацоўка падобнай метадалогіі лічбавых навыкаў з’яўлялася прыярытэтным напрамкам дзейнасці, спрыяючы павышэнню інфармаванасці аб неабходнасці ўсталявання балансу паміж попытам і прапанаваннем. Гэта дапаможа краінам Усходняга партнёрства прыстасаваць сваю палітыку для пераадолення разрыву ў лічбавых навыках і дазволіць пастаўшчыкам адукацыйных паслуг унесці змены ў свае праграмы ў адпаведнасці з патрэбнасцямі пераменлівага рынку працоўнай сілы.
У адказ на гэтую патрэбнасць EU4Digital зараз працуе над «Метадалогіяй для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках, а таксама вызначэння прыярытэтнай дзейнасці па іх пераадоленню» і ў бліжэйшыя месяцы прадставіць набор рэкамендацый для ўвядзення агульных практык вымярэння лічбавых навыкаў, якія адпавядаюць метадалогіям ЕС. Даступнасць дадзеных грае важную ролю ў распрацоўцы стратэгій развіцця лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства і іх гарманізацыі са стратэгіямі на еўрапейскім узроўні. Распрацоўка агульнай метадалогіі для вымярэння і прагназавання разрываў у
лічбавых навыках на дзяржаўным узроўні ў краінах Усходняга партнёрства будзе спрыяць:
- падрыхтоўцы стратэгій развіцця на дзяржаўным узроўні ў адпаведнасці з канкрэтнымі дадзенымі, атрыманымі ў адпаведнасці з практыкамі ЕС, што дапаможа вызначэнню канкрэтных праблемных сфер і разрываў паміж попытам і прапанаваннем;
- агульнаму падыходу да збору дадзеных, якія датычацца лічбавых навыкаў, што дазволіць параўноўваць краіны Усходняга партнёрства з краінамі ЕС, а таксама шукаць сумесныя рашэнні праблем, звязаных з лічбавымі навыкамі;
- таму, каб сістэматычнае вымярэнне служыла асновай для прагназавання будучых патрэбнасцей рынка працоўнай сілы адносна лічбавых навыкаў.
Нават большую карысць можа прынесці ўзгадненне метадаў вымярэння паміж краінамі Усходняга партнёрства і з ЕС, што дазволіць праводзіць лепшы параўнальны аналіз і аналіз разрываў. Сістэматычны падыход да вымярэння і прагназавання развіцця лічбавых навыкаў у адпаведнасці з палітыкай і метадалогіямі ЕС, як, напрыклад, сацыялагічныя даследаванні DESI і ЕЎРАСТАТ, не быў уведзены ў краінах Усходняга партнёрства і ўзроўні вымярэння і сталасці прагназавання вельмі моцна адрозніваюцца ў розных краінах. Акрамя таго, патрабуюцца шматлікія перадумовы, сярод якіх адпаведныя кампетэнцыі, кіраванне і рэсурсы, перш чым можна будзе ўкараніць узгодненыя метадалогіі.