30/04/2024
EU4Digital арганізуе першы трэнінг для інавацыйных кластараў Усходняга партнёрства
Каля 85 прадстаўнікоў 70 інавацыйных кластараў і новых арганізацый па кіраванні кластарамі з Усходняга партнёрства (УП) далучыліся да мерапрыемства праекта EU4Digital для нарошчвання патэнцыялу і наладжвання сувязей, якое прайшло 18 красавіка 2024 года. Каманда EU4Digital па Інавацыях у сферы ІКТ сабрала ўдзельнікаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны на спецыяльнае вучэбнае мерапрыемства ў межах новай дзейнасці EU4Digital у вобласці інавацыйных кластараў, што была анансавана ў пачатку красавіка.
Чытаць далей-
10/11/2023
Далучайцеся да рэгіянальнага мерапрыемства EU4Digital у межах акселератара DESI 24 лістапада
Прадстаўнікі ўстаноў, што збіраюць паказальнікі, звязаныя з Індэксам лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), ва Усходніх краінах-партнёрах, запрашаюцца да ўдзелу ў мерапрыемстве праекта EU4Digital, што пройдзе анлайн 24 лістапада 2023 года. Падчас мерапрыемства спецыялісты тэматычнай вобласці Лічбавыя навыкі праекта EU4Digital прадставяць аналіз працэсу ўвядзення індэкса DESI, абмяркуюць рэкамендацыі для рэгіёна і асобных краін па ўкараненні поўнай сістэмы вымярэння DESI і паразважаюць аб ідэях і асноўных дасягненнях акселератара DESI.
Чытаць далей -
07/11/2023
Спецыялісты па шырокапалоснай сувязі ўзгаднілі далейшыя крокі дзеля яе развіцця ва Усходнім партнёрстве
Пэўныя дзеянні па развіцці шырокапалоснай сувязі ва Усходнім партнёрстве былі ўзгодненыя падчас сустрэчы Працоўнай групы экспертаў па незалежнасці рэгулятараў і шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) у Ерэване, што прайшла з 25 па 26 лістапада 2023 года. Асноўную ўвагу звярнулі на аналіз рынку аптовых паслуг шырокапалоснага доступу і маніторынг шырокапалоснага доступу.
Чытаць далей -
05/10/2023
Новая справаздача EU4Digital аб шырокапалоснай сетцы: сувязь і ўдасканаленне лічбавых тэхналогій ва Усходнім партнёрстве
Праект EU4Digital апублікаваў справаздачу аб перадавым досведзе развіцця канкурэнцыі ў галіне шырокапалоснай сувязі ў ЕС. У справаздачы аналізуюцца выпадкі з практыкі пяці дзяржаў-членаў ЕС. Усходнія краіны-партнёры могуць ужываць гэты досвед дзеля таго, каб сачыць за развіццём рынку шырокапалоснай сувязі і ажыццяўляць палітыку ў дадзенай галіне. Гэтая праца дазваляе EU4Digital і Усходнім краінам-партнёрам дасягнуць мэт у галіне лічбавай сувязі, якія з’яўляюцца часткай ключавога палітычнага курсу Еўрапейскага саюза, што датычыцца сувязі.
Чытаць далей -
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
Каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digital і дзейнасць Усходняга партнёрства ў лічбавай сферы, прапануе вам даведацца пра новыя спосабы доступу да гэтых матэрыялаў, у прыватнасці, з новым акаўнатм у «Твітэры». Далучайцеся да гутаркі!
Чытаць далей -
08/09/2023
Справаздача EU4Digital: навіны, тэндэнцыі і магчымасці супрацоўніцтва ў сферы электроннай камерцыі ў ЕС
Праект EU4Digital апублікаваў абноўленую справаздачу ЕС аб базавых умовах для развіцця электроннай камерцыі ва Усходнім партнёрстве (УП). Ён змяшчае агляд сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ў Еўрапейскім саюзе, а таксама перадавога досведу і норм, якія паслужаць прыкладам для ацэнкі стану сферы трансгранічнай электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. У справаздачы аналізуюцца тры ключавыя вобласці: прававыя рамкі, стандарты і экасістэма электроннай камерцыі.
Чытаць далей -
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх краін-партнёраў? Ініцыятыва EU4Digital арганізуе два мерапрыемствы, прысвечаныя тэме лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве. 14 лістапада 2023 года Лічбавая канферэнцыя для Усходняга партнёрства дасць прастору для больш шырокага абмеркавання. Запрашаюцца ўсе, хто зацікаўлены ва ўдзеле. 15 лістапада 2023 года запрошаныя члены Кіраўнічага камітэта Фазы II праекта EU4Digital сустрэнуцца дзеля абмеркавання самай важнай рэгіянальнай ініцыятывы і праектаў EU4Digital.
Чытаць далей -
15/08/2023
На мерапрыемствах EU4Digital вызначылі асноўныя крокі для стымулявання інавацый і інкубатараў стартапаў
Каб павысіць эфектыўнасць і паскорыць рост экасістэмы інавацый і інкубатараў стартапаў у рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), праект EU4Digital вызначыў ключавыя прыярытэты і падзяліўся імі на двух мерапрыемствах. Гэтыя інфармацыйныя анлайн-сесіі сталі заключным этапам інтэнсіўнага даследавання эфектыўнасці экасістэм стартапаў Усходніх партнёраў, а таксама прабелаў і патрэбнасцей. Падрабязныя высновы і рэкамендацыі змешчаны ў новым дакладзе. Перад удзельнікамі двух мерапрыемстваў выступілі дзеячы рэгіянальнай экасістэмы, з якімі яны абмеркавалі ключавыя патрэбнасці. Прыярытэтам для Усходніх краін-партнёраў павінна стаць пашырэнне магчымасцей будаўнікоў экасістэмы і нарошчванне патэнцыялу інкубатараў.
Чытаць далей -
25/07/2023
Усход сустрэўся з Захадам на сеткавым мерапрыемстве ў галіне інавацый у сферы ІКТ Startup Bridge
Прадстаўнікі стартапаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны сустрэліся з прадстаўнікамі інавацыйнай экасістэмы Францыі і Усходняга партнёрства (УП) на мерапрыемстве Startup Bridge: East meets West. Арганізатарам сеткавага мерапрыемства ў галіне інавацый у сферы ІКТ выступіў праект EU4Digital сумесна з Expertise France. Мерапрыемства, што прайшло 16 чэрвеня 2023 года ў Парыжы, правёў інавацыйны акселератар Wilco, які дапамагае як стартапам, так і малым і сярэднім прадпрыемствам (МСП) ствараць дададзеную вартасць.
Чытаць далей -
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital запрашае вас наведаць свой нядаўна перазапушчаны сайт: https://eufordigital.eu/bel/! Перазапускаючы сайт, праект EU4Digital прапануе сваёй шырокай лічбавай суполцы абноўлены кантэнт і палепшаны карыстальніцкі інтэрфейс.
Чытаць далей -
14/06/2023
З 2024 года аператары сувязі ў ЕС і Малдове знізяць тарыфы на роўмінг
Аператары сувязі Еўрапейскага саюза і Рэспублікі Малдова падпісалі сумесную дэкларацыю аб зніжэнні роўмінгавых тарыфаў для прадпрымальнікаў і грамадзян, што перасоўваюцца паміж гэтымі двума рэгіёнамі. Еўрапейская камісія і ўлады Малдовы садзейнічалі падпісанню добраахвотнай дэкларацыі, якая была апублікавана 31 мая 2023 года. Яна адлюстроўвае агульную мэту па забеспячэнні доўгатэрміновай дамоўленасці аб роўмінгу і набліжэнні Малдовы да Адзінага рынку ЕС. ЕС спрыяе гэтаму працэсу, а таксама інтэграцыі Малдовы ў еўрапейскі роўмінгавы рэжым праз ініцыятыву EU4Digital.
Чытаць далей -
07/04/2023
Еўрапейскі тыдзень праграмавання – 2023
Штогод Еўрапейскі тыдзень праграмавання заяўляе пра важнасць лічбавай пісьменнасці і навыкаў праграмавання і прасоўвае іх сярод людзей любога ўзросту і паходжання. Мерапрыемствы праводзяцца круглы год, але два тыдні адведзеныя спецыяльна пад Тыдзень праграмавання, які ў гэтым годзе пройдзе з 7 па 22 кастрычніка.
Чытаць далей -
06/04/2023
Мерапрыемства EU4Digital і INATBA падтрымлівае развіццё блокчэйна і міжнароднае супрацоўніцтва ва Усходнім партнёрстве
30 сакавіка 2023 года каманда EU4Digital па інавацыях у сферы ІКТ правяла сеткавае анлайн-мерапрыемства для падтрымкі развіцця экасістэмы блокчэйна ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП). Асацыяцыі, ключавыя дзеячы інавацыйнай экасістэмы сферы блокчэйна, а таксам прадстаўнікі галіны і ўрадаў краін УП абмеркавалі магчымасці аб’яднання намаганняў і супрацоўніцтва з Міжнароднай асацыяцыяй давераных блокчэйн-дадаткаў (INATBA) і яе асноўнымі партнёрствамі.
Чытаць далей