26 лістапада 2019 года ў Рызе, Латвія, адбудзецца семінар на тэму «Выклікі для схемы “Па роўмінгу як дома” (RLAH) і нацыянальнага роўмінгу». Мерапрыемства праводзіцца Камісіяй па рэгуляванні грамадскіх паслуг (SPRK) у якасці віцэ-старшыні сеткі EaPeReg (Сетка рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства) і прымаючага бока пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі.
Пытанне міжнароднага мабільнага роўмінгу з’яўляецца адной з найбольш цікавых тэм, якая актыўна абмяркоўваецца ўнутры ЕС і краін Усходняга партнёрства (УП). Праблема завышаных тарыфаў на роўмінг у краінах Усходняга партнёрства дагэтуль не вырашана і прычыны не дастаткова растлумачаныя. Падчас семінара ўдзельнікі абмяркуюць схему “Па роўмінгу як дома” і нацыянальны роўмінг, у тым ліку махлярства пры роўмінгу і іншыя выклікі і праблемы.
Ініцыятыва Еўрапейскага саюза EU4Digital падтрымлівае намаганні па стварэнні агульнай роўмінгавай прасторы паміж усходнімі краінамі-партнёрамі ЕС да 2020 года.