Лічбавая сувязь: шлях да трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве
Дата: 20/11/23
З распаўсюджваннем віртуальных медыцынскіх, адукацыйных, фінансавых, дзелавых і кіраўнічых паслуг лічбавая сувязь пачынае граць усё больш важную ролю ў паўсядзённым жыцці. Прасоўваючыся па шляху паляпшэння лічбавай сувязі ў рэгіёне Усходняга партнёрства (УП), праект EU4Digital з 2019 года шчыльна супрацоўнічае з Усходнімі краінамі-партнёрамі – Арменіяй, Азербайджанам, Грузіяй, Малдовай і Украінай. Разам яны садзейнічаюць распаўсюджванню доступу да высакахуткаснай, надзейнай і ўстойлівай лічбавай сувязі па прымальных цэнах для грамадзян і бізнесу. Так чаго ж удалося дамагчыся і як гэта садзейнічае дасягненню больш агульных палітычных мэт, звязаных з лічбавай трансфармацыяй УП?
Сувязь з’яўляецца адной з ключавых абласцей палітыкі збліжэння Еўрапейскага саюза і Усходніх краін-партнёраў з часоў Саміту Усходняга партнёрства 2017 года. Як было прадугледжана тры гады пасля ў Сумеснай заяве аб палітыцы Усходняга партнёрства пасля 2020 года, укладанні ў лічбавую інфраструктуру – гэта адзін з ключавых спосабаў усталявання фізічнай сувязі, якая стварае аснову для эканамічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі ва Усходнім партнёрстве.
Дзеля дасягнення мэт у галіне лічбавай сувязі тэматычная вобласць EU4Digital Нормы тэлекамунікацыйнага сектара займаецца рашэннем розных пытанняў, дапамагаючы паляпшаць лічбавыя тракты і рабіць іх больш даступнымі, асабліва ў аддаленых і менш густанаселеных раёнах.
Узмацненне супрацоўніцтва і разумення
Першая фаза праекта EU4Digital (2019-2022 гг.) была сканцэнтравана на паляпшэнні каардынацыі і пошуку агульнага падыходу да пытанняў роўмінгу, рэгулявання і выкарыстання спектра мабільнай сувязі ў цесным супрацоўніцтве з Працоўнай групай экспертаў па незалежнасці рэгулятараў шырокапалоснай сувязі (IRB EWG) Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства (EaPeReg), якую падтрымлівае праект. Падчас цяперашняй другой фазы праекта EU4Digital адзін з першых крокаў да паляпшэння сувязі ў рэгіёне УП палягае ў разуменні таго, наколькі даступныя паслугі стацыянарнага і мабільнага шырокапалоснага інтэрнэту, напрыклад, які працэнт насельніцтва Усходніх краін-партнёраў мае магчымасць карыстацца высакахуткасным інтэрнэтам.
Каб рэгулярна ацэньваць інтэрнэт-сувязь ва Усходніх краінах-партнёрах, быў распрацаваны ўзгоднены падыход да сачэння за паказальнікамі якасці паслуг доступу ў інтэрнэт. Гэты падыход да сачэння адпавядае Індэксу лічбавай эканомікі і грамадства (DESI), распрацаванаму для маніторынгу сувязі ў ЕС.
EU4Digital таксама прааналізаваў перадавы досвед на падставе выпадкаў з практыкі пяці дзяржаў-членаў ЕС, што датычацца пашырэння доступу да канкурэнтных паслуг шырокапалоснай сувязі. Вынікі аналізу былі апублікаваныя ў справаздачы ў верасні 2023 года. Гэта быў спосаб падзяліцца досведам, які Усходнія краіны-партнёры могуць выкарыстаць дзеля сачэння за развіццём рынку шырокапалоснай сувязі і ажыццяўлення палітыкі ў галіне шырокапалоснай сувязі, што адпавядае нацыянальным інтарэсам.
Аналіз рынкаў электронных камунікацый і іх дачынення да шырокапалоснай сувязі – гэта яшчэ адзін стратэгічны падыход да павышэння ўзроўню абсталяванасці лічбавай сувяззю. Гэтым рынкам надзвычайна неабходна прапаноўваць канкурэнтныя паслугі ўсім грамадзянам і прадпрыемствам. «Ажыццяўленне аналізу рынкаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт неабходна, каб вызначыць асаблівасці канкурэнцыі на гэтых рынках, такія як выхад на рынак, дынаміка рынку і тэхналагічныя тэндэнцыі, і, калі неабходна, выявіць аператараў са значным уплывам на рынку і налажыць пэўныя абавязацельствы», – тлумачыць Інга Паповіч, старшыня IRB EWG сеткі EaPeReg.
Правядзенне аналізу рынкаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт дазволіць нацыянальным рэгулятыўным (НРО) і дырэктыўным органам Усходніх краін-партнёраў вызначыць адпаведныя меры садзейнічання развіццю канкурэнцыі на рынках шырокапалоснай сувязі і забяспечыць эфектыўнае ўкараненне новай фізічнай інфраструктуры.
Інга Паповіч, старшыня IRB EWG
Ад аналізу да паляпшэння інфраструктуры
Вынікі аналізу рынку шырокапалоснай сувязі змогуць дапамагчы НРО вызначыць любыя недасканаласці канкурэнцыі і прыняць адпаведныя рэгулятыўныя меры для рашэння такіх праблем, як недастатковая канкурэнцыя, абмежаваны выбар пастаўшчыкоў або паслуг, высокія цэны і нізкая даступнасць сетак.
EU4Digital працягне дапамагаць НРО Усходніх краін-партнёраў ажыццяўляць аналіз рынку шырокапалоснай сувязі, які з’яўляецца важным этапам на шляху да эфектыўнага ўкаранення новай фізічнай камунікацыйнай інфраструктуры.
Безупынная падтрымка праекта EU4Digital дапамагае захоўваць бачанне перспектывы Усходніх краін-партнёраў з лепшай сувяззю, абяцаючы лічбавыя, сацыяльныя і эканамічныя паляпшэнні для рэгіёна Усходняга партнёрства і яго жыхароў.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.