EU4Digital будзе падтрымліваць высокатэхналагічныя стартапы праз распрацоўку праекта венчурнага фонду EaP DISC Capital і Дапаможніка па умацаванні патэнцыялу экасістэмы прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ
Дата: 10/12/20
EU4Digital распрацоўвае праект венчурнага фонду EaP DISC (Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў) Capital для падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах.
Пачалася праца над праектам фонду EaP DISC Capital і планам дзеянняў, якія будуць заснаваны на выніках завершанага раней даследавання EU4Digital «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) ва Усходніх краінах-партнёрах». Вывады, зробленыя ў ходзе даследавання, пацвердзілі існы дэфіцыт фінансавання высокатэхналагічных стартапаў. На іх аснове былі падрыхтаваны важныя рэкамендацыі для распрацоўкі механізмаў фінансавай падтрымкі і дапаможных праграм падтрымкі ў рэгіёне.Даследаванне ясна дало зразумець, што для пашырэння магчымасцей росту і развіцця мясцовыя стартапы і экасістэмы прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ маюць патрэбу ў чымсьці большым, чым проста фінансаванне. Таму прадугледжваецца, што ў дадатак да фінансавання EaP DISC Capital будзе навучаць стартапы і інвестараў таму, як павысіць якасць бізнес-ідэй і знізіць рызыкі пры правядзенні інвестыцыйных здзелак. Гэта можна ажыццявіць, надзяліўшы паўнамоцтвамі мясцовыя інкубатары і акселератары, а таксама ўсталяваўшы сувязі паміж мясцовымі стартапамі і прадстаўнікамі недзяржаўнага сектара на рэгіянальным і міжнародным узроўні.
З пункту гледжання заканадаўства плануецца, што EaP DISC Capital будзе выступаць у якасці кампаніі па кіраванні актывамі з міжнародным адміністрацыйным саветам. Што датычыцца фінансавага боку, у планах – стварыць аб’яднаны венчурны фонд пад апекай кампаніі па кіраванні актывамі. Такі фонд забяспечыць доступ да капіталу на працягу ўсяго жыццёвага цыкла стартапа праз наступныя праграмы фінансавання: Інкубацыя (субсідыі на пагашэнне доўгу), Акселерацыя (долевае першапачатковае інвеставанне) і Інтэрнацыяналізацыя (долевае інвеставанне раўнда А).Мяркуецца, што у долевым першапачатковым інвеставанні і інвеставанні раўнда А будуць удзельнічаць замежныя і мясцовыя інвестары (напрыклад, бізнес-анёлы, венчурныя фонды, банкі і іншыя).
Прымаючы пад увагу рэгіянальны падыход фонду, задача будзе заключацца ў тым, каб усталяваць дакладныя крытэрыі ацэнкі бізнес-ідэй і стартапаў, а таксама правілы цэнтралізаванага прыняцця рашэнняў адносна інвестыцый. Вельмі важна стварыць такія ўмовы, пры якіх перавагамі фонду маглі б у роўнай ступені скарыстацца стартапы з усіх шасці краін-партнёраў. Яшчэ адно важнае пытанне датычыцца выбару цэнтралізаванага месцараспалажэння фонду, які будзе моцна залежаць ад нормаў, што рэгулююць венчурныя фонды і міжнароднае інвеставанне ў шасці краінах-партнёрах, а таксама ад падтрымкі мясцовых урадаў.
На дадзены час спецыяльна створаная група экспертаў EU4Digital працуе над папярэдняй версіяй праекта і плана дзеянняў для стварэння фонду EaP DISC Capital. Па завяршэнні гэтай працы, у пачатку наступнага года, адбудзецца абмеркаванне з абранымі зацікаўленымі бакамі, у выніку якога будуць зроблены неабходныя папраўкі.
Адначасова з распрацоўкай праекта EaP DISC Capital EU4Digital рыхтуе дапаможнік з рэкамендацыямі па умацаванні патэнцыялу экасістэм прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ у тым, што датычыцца доступу да ведаў, капіталу і рынку. Першапачаткова плануецца, што ключавыя рэкамендацыі будуць выкананы ў рамках праекта EaP DISC Capital. Дадатковыя рэкамендацыі могуць быць аформлены ў выглядзе плана дзеянняў для мясцовых арганізацый, якія дапамагаюць умацоўваць патэнцыял (акселератараў, інкубатараў, універсітэтаў, міжнародных арганізацый і іншых). Рэкамендацыі будуць грунтавацца на прыярытэтах кожнай краіны, існых цяжкасцях з рэалізацыяй і даступных рэсурсах.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.